Мінск 18:10

Долар і юань падаражэлі на апошніх біржавых таргах тыдня

Крыніца: unsplash.com / Eric Prouzet

18 траўня, Позірк. Амерыканская і кітайская валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 18 траўня.

Курс долара вырас да 3,2211 рубля (+0,0045, +0,14%), юаня — да 4,4164 за 10 (+0,0008, +0,02%).

Расійскі рубель патаннеў да 3,5013 рубля за 100 (-0,0058, -0,17%).

Таргі еўра не праводзіліся. 17 траўня яго курс знізіўся да 3,485 рубля (-0,0062, -0,18%).

На адыходзячым працоўным тыдні (13–18 траўня) знізіліся каціроўкі долара — на 0,37% (з 3,2332 да 3,2211) і юаня — на 0,59% (з 4,4426 да 4,4164 за 10); выраслі еўра — на 0,26% (з 3,4759 да 3,485) і расійскага рубля — на 0,18% (з 3,4949 да 3,5013 за 100).

Афіцыйны курс долара ў Беларусі ў студзені знізіўся на 0,01% (з 3,1775 да 3,1771 рубля) — гэта быў шосты паказчык на тэрыторыі былога СССР; у лютым — вырас на 1,95% (да 3,2391) — другое месца пасля Расіі (+2,89%), за два месяцы — на 1,94% (шостае месца); у сакавіку — на 0,33% (да 3,2498) — пятае месца, за тры месяцы — на 2,28% (трэцяе); у красавіку — на 0,14% (3,2542) — шостае месца, за чатыры месяцы — на 2,41%.

За 2023 год яго каціроўка павялічылася на 16,12% (з 2,7364 да 3,1775 рубля). Гэта другі паказчык на постсавецкай прасторы, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2022 года і 31 снежня 2023-га. На першым месцы Расія — 27,51% (з 70,3375 да 89,6883 рубля).

Згодна з базавым прагнозам даследчага цэнтра BEROC, паводле вынікаў 2024 года курс долара складзе 3,29 рубля, а расійскага рубля — 3,57 рубля за 100.

Падзяліцца: