Жаночай зборнай Літвы па футболе залічаць паражэнне за адмову гуляць супраць Беларусі

20 траўня, Позірк. Адборачныя матчы чэмпіянату Еўропы па футболе сярод жанчын паміж зборнымі Беларусі і Літвы 31 траўня і 4 чэрвеня скасаваны праз адмову літоўскай каманды выходзіць на поле супраць беларускіх саперніц.
Паводле інфармацыі Літоўскай федэрацыі футбола (ЛФФ), Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА) праінфармаваў ЛФФ, што па кожным скасаваным матчы зборнай Літвы будзе залічана тэхнічнае паражэнне з лікам 0:3, а спартыўнае аб’яднанне аштрафуюць на 5 тыс. еўра.
Каментуючы рашэнне УЕФА, прэзідэнт літоўскай федэрацыі Эдгарас Станкявічус заявіў, што “ў гэтым выпадку санкцыі і грашовыя штрафы не з’яўляюцца галоўнымі пытаннямі”, паколькі “важна было яшчэ раз нагадаць пазіцыю ЛФФ адносна вайны і агрэсараў”.
“Нарэшце гэта пытанне вырашана афіцыйна, і мы можам глядзець наперад, — падкрэсліў ён. — Мы атрымалі тыя санкцыі, на якія разлічвалі. Самае галоўнае, што наша зборная можа згуляць два апошнія матчы, каб фінішаваць у адборы на чэмпіянат Еўропы. Пасля перамогі ў ім мы можам думаць пра другое месца ў групе і магчымасць прайсці ў наступны этап”.
У выніку рашэння УЕФА жаночая зборная Беларусі набярэ 12 ачкоў пасля чатырох матчаў групавога этапа і забяспечыць сабе пераход на наступны этап турніру.
8 красавіка ў інтэрв’ю іспанскаму выданню infolibre прэзідэнт УЕФА Аляксандр Чаферын (Славенія) заявіў, што ў выпадку выключэння Беларусі з турніраў пад эгідай арганізацыі аналагічныя дзеянні трэба было б зрабіць у дачыненні да ўсіх краін, якія “набываюць расійскі газ”.
Наконт Беларусі ва УЕФА, сказаў ён, звярнулася “некалькі палітыкаў”, якія заявілі, што “любы, хто дапамагае Расіі, павінен быць выгнаны”.
“Перш за ўсё, ніводзін палітык не будзе казаць нам, што рабіць, і мы не будзем слухаць ніякіх палітыкаў. Я супраць байкотаў, мне не падабаюцца ні байкоты, ні забароны. Але ў выпадку з Расіяй проста не было іншага выйсця, і мы ўсе павінны паспрабаваць дапамагчы спыніць гэтую вайну, гэта вар’яцтва”, — сказаў Чаферын.
У красавіку 2023 года кіраўнік УЕФА паведаміў, што Беларусь пазбаўленая права правядзення чэмпіянату Еўропы 2025 года сярод дзяўчат да 19 гадоў.
Тады ж ён заявіў, што пытанне магчымага адхілення беларускіх клубаў і зборных ад міжнародных турніраў будзе абмяркоўвацца на выканкаме арганізацыі ў чэрвені, аднак там ніякага рашэння не было.
3 сакавіка 2022 года, неўзабаве пасля расійскага ўварвання ва Украіну выканкам УЕФА пацвердзіў рашэнне пра забароне беларускім зборным і клубам праводзіць матчы пад эгідай арганізацыі на тэрыторыі Беларусі. На стадыёнах трэціх краін і без гледачоў беларускія каманды прымаюць сапернікаў у якасці гаспадароў з 2021 года, адпаведная пастанова прынята УЕФА пасля прымусовай пасадкі ў Мінску самалёта авіякампаніі Ryanair.
У розны час з заклікамі да УЕФА адхіліць Беларусь ад спаборніцтваў звярталіся дэпутаты Еўрапарламента, праваабарончая арганізацыя Libereco, швейцарскія парламентарыі, прадстаўнікі нямецкай партыі “Саюз 90/Зялёныя”, міністр унутраных спраў Германіі Нэнсі Фрэзер, Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці.

- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаКантактуючы з Лукашэнкам, ЗША спрабуюць аддаліць Беларусь ад Расіі, лічыць спікер Сейма ЛітвыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаВызваленыя палітвязні могуць уліць новую энергію ў барацьбу за Беларусь — літоўскі дэпутат БарановасМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЭкс-палітзняволеная, журналістка Шчыракова заклікала Захад і надалей падтрымліваць беларускія незалежныя СМІМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаВызвалены кіраўнік беларускіх "зялёных" мае намер пераймаць у Літве досвед для будучага рэфармавання БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСпікер літоўскага Сейма: Прыкладзем усе намаганні, каб падтрымка для дэмсіл Беларусі не слабела (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13–15 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка