Грамадзянін Украіны асуджаны у Беларусі за “агентурную дзейнасць”

Крыніца: pixabay.com
20 траўня, Позірк. Брэсцкі абласны суд у закрытым рэжыме 15 траўня прызнаў вінаватым 25-гадовага грамадзяніна Украіны Арцёма Макавея паводле арт. 3581 Крымінальнага кодэкса (агентурная дзейнасць) і асудзіў на шэсць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Справу разглядаў суддзя Мікалай Сянько. У чым сутнасць абвінавачання, невядома.
Верагодна, Макавея затрымалі 27 студзеня 2023 года ў Кобрыне (Брэсцкая вобласць), адзначаецца ў рэлізе.
Мужчына жыў у Беларусі з 2009 года. Апошнія гады працаваў дыджэем у Брэсце, Кобрыне і Мінску.
Паводле маці Макавея, у студзені 2023 года яго “выклікалі ў міграцыйную службу і прапаноўвалі прайсці там паліграф”. 27 студзеня ён “знік, перастаў адказваць на паведамленні”.
Матэрыял даступны толькі падпісчыкам
ПОЗІРК+

Грамадства
Стужка навін
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 16 грамадзян БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- ГрамадстваУ Літве затрыманыя трое падазраваных у незаконнай перавозцы 6 тыс. пачак беларускіх цыгарэтМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаСумарная запазычанасць беларускіх арганізацый за пяць гадоў вырасла ў 1,7 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


