Міністр абароны Польшчы паабяцаў “найноўшыя фартыфікацыйныя тэхналогіі” на мяжы з Беларуссю і РФ

22 траўня, Позірк. Польшча павінна выбудаваць магутную ваенную абарону на ўсходняй мяжы, заявіў 22 траўня ў Сейме віцэ-прэм’ер — міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш.
Кіраўнік польскага ваеннага ведамства, якога цытуе RMF24, адзначыў, што “лепш было прыняць гэтае рашэнне два гады таму, але ніколі не позна рабіць добрыя рэчы”.
У гэтым кантэксце, паводле яго слоў, было вырашана падрыхтаваць план нацыянальнай абароны “Шчыт Усход”, у рамках якога “на мяжы будуць сабраныя найноўшыя фартыфікацыйныя тэхналогіі”.
“Гэта будуць не проста жалезабетонныя вожыкі ці палісады (высокая абарончая сцяна, — “Позірк”.), не проста набор тэхнікі, якая выкарыстоўваецца ў патрэбны час і ў патрэбным месцы, — патлумачыў міністр. — Гэта будзе назіранне, усёабдымны маніторынг, выведка і абарона ад беспілотнікаў. Усе гэтыя найноўшыя сістэмы будуць размешчаныя на 400 кіламетрах нашай мяжы, асабліва з Беларуссю і РФ”.
Касіняк-Камыш таксама паведаміў, што спробы перасячэння польска-беларускай мяжы, “сёння вельмі арганізаваныя”.
“Групы гэтых людзей становяцца ўсё больш шматлікімі. Беларускія службы дапамагаюць іх перавозіць і, на наш погляд, рыхтуюць іх да прарыву польска-беларускай мяжы”, — заявіў ён. — На 19 траўня мы зафіксавалі 14 тысяч спробаў перасячэння польска-беларускай мяжы, што на 46% больш, чым летась”.
Чыноўнік адзначыў, што за ахову мяжы адказвае 5,5 тыс. вайскоўцаў. Паводле яго слоў, фінансаванне Падляскай ваенна-аператыўнай групы, якая прыкрывае ўсходні напрамак, будзе павялічана.
“Сёлета з бюджэту Міністэрства нацыянальнай абароны мы выдзелім 850 мільёнаў злотых (каля 216,6 млн долараў. — “Позірк”.) на фінансаванне гэтай групы. У супастаўным перыядзе мінулага года гэта было 500 мільёнаў. Мы ўзмацняем гэтую ініцыятыву і гатовыя нарасціць вайсковую прысутнасць на польска-беларускай мяжы. І паліцыя, і памежнікі будуць забяспечаныя яшчэ больш якаснай тэхнікай”, — падсумаваў Касіняк-Камыш.
18 траўня ў Кракаве прэм’ер-міністр Дональд Туск паведаміў, што ўрад Польшчы выдзяляе 10 млрд злотых (2,54 млрд долараў) у рамках новай праграмы “Шчыт Усход” на ўмацаванне мяжы з Беларуссю і Расіяй.
“Мы ўжо пачалі працу, каб польская мяжа была бяспечнай у мірны час і непраходнай для ворага — у ваенны, — заявіў кіраўнік урада. — Мы назвалі гэты план нацыянальнай абароны і стрымлівання кодавым імем “Шчыт Усход”. Гэта будзе шчыт, які абароніць нас ад нападаў з усходу, яго галоўная задача — стрымліваць ворага. “Шчыт Усход” — сістэма ўмацаванняў і фартыфікацыйных збудаванняў, мадэрнізацыя 400 кіламетраў мяжы з Расіяй і Беларуссю. Гэта будзе стратэгія адвядзення вайны ад нашых межаў”.
Міністр абароны, каментуючы праграму “Шчыт Усход”, заявіў, што на ўсёй працягласці мяжы Польшчы з Беларуссю і РФ будуць “пасаджаныя лясы, збудаваныя перашкоды і ўмацаванні”.
- Эканоміка
- ЭканомікаПрамысловы ўлоў рыбы ў Беларусі за 12 гадоў скараціўся ў 1,8 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваПамерла сястра загінулага добраахвотніка Парфянкова, яна адмаўлялася з'язджаць з Беларусі, нягледзячы на пераслед (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваГарэцкі: БАЖ фіксуе выпадкі, калі пад выглядам журналістаў да людзей звяртаюцца трэція асобы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаКолькасць спраў аб банкруцтве павялічылася ў гадавым вымярэнні амаль на 30%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ сакавіку працэнтныя стаўкі па крэдытах выраслі як для юрыдычных, так і для фізічных асоб — НацбанкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваУ Беларусі за два гады колькасць бібліятэк зменшылася на 4%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЧыстыя замежныя актывы Нацбанка знізіліся на 4,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаАд пачатку года прампрадукцыя падаражэла амаль на 3,6% — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка