Толькі ў двух раёнах з 118 можна без абмежаванняў наведваць лясы

26 траўня, Позірк. Толькі ў Лунінецкім і Пружанскім раёнах Брэсцкай вобласці можна без абмежаванняў наведваць лясы, сведчыць інтэрактыўная карта на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.
У 23 раёнах з 118 лясы наведваць забаронена: у Брэсцкай вобласці гэта Іванаўскі і Пінскі раёны; Віцебскай — Гарадоцкі і Докшыцкі; Гомельскай — Буда-Кашалёўскі, Веткаўскі, Гомельскі, Добрушскі, Ельскі, Калінкавіцкі, Мазырскі, Нараўлянскі і Акцябрскі; Гродзенскай — Бераставіцкі, Ваўкавыскі, Гродзенскі, Мастоўскі, Свіслацкі і Шчучынскі; Мінскай — Бярэзінскі, Барысаўскі і Лагойскі; Магілёўскай — Магілёўскі.
У астатніх раёнах дзейнічае абмежаванне на наведванне лясоў.
Пры абмежаванні (жоўты ўзровень пажарнай небяспекі) лясы можна наведваць, але не на аўтатранспарце і без развядзення вогнішчаў. Пры забароне (чырвоны ўзровень) у лес хадзіць нельга.
Увядзенне абмежаванняў і забаронаў — адказнасць райвыканкамаў. У кожным раёне прымяняюцца свае меры абмежавальнага характару (час наведвання, уезд на транспарце, асобныя ўчасткі ляснога фонду).
Паводле аператыўных даных Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, за мінулыя суткі на тэрыторыі Беларусі ліквідавана шэсць лясных пажараў на агульнай плошчы 3,15 га, два тарфяных (0,51 га) і шэсць — травы і кустоў (0,065 га).
У паўднёвых раёнах краіны паветра сёння прагрэецца да 28 градусаў, прагназуюць сіноптыкі.

- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаЦіханоўская выступіць у Бруселі на Форуме парламенцкай дэмакратыі ЕСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій для замежных работнікаў перавысіла ў Беларусі 16 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаСумарная запазычанасць арганізацый з пачатку года павялічылася на 3% — да 274 млрд рублёўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка

