Першыя інвестыцыі ў новую польскую праграму па абароне мяжы з Беларуссю і РФ чакаюцца ў 2025 годзе

27 траўня, Позірк. “Шчыт Усход” з’яўляецца найбуйнейшай праграмай па ўмацаванні ўсходняй мяжы, пачынаючы з 1945 года, а таксама “стратэгічнай аперацыяй у імя бяспекі Польшчы”, заявіў на прэс-канферэнцыі 27 траўня віцэ-прэм’ер — міністр нацабароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш.
Паводле яго слоў, якія прыводзіць TVN24, праграма “ўзгадняецца з планамі НАТО па стрымліванні і абароне”, і Еўрасаюз “павінен узяць фінансавы ўдзел у пабудове бяспекі”.
Задача праграмы, заявіў чыноўнік, заключаецца ў “перашкодзе перамяшчэнню войскаў праціўніка, аблягчэнні перамяшчэння ўласных войскаў, абароне насельніцтва і гарантаванні максімальнай бяспекі польскіх Узброеных сіл”.
Для яе паспяховага выканання, падкрэсліў Касіняк-Камыш, неабходны шматгадовы інфраструктурны план па стварэнні “ўмацаванняў, розных тыпаў загарод, а таксама самых сучасных сістэм маніторынгу паветранай прасторы па кожным параметры, на любой вышыні”.
У гэтым кантэксце міністр згадаў выведвальную сістэму “Барбара” — чатыры аэрастаты коштам каля 1 млрд долараў і спадарожнікавы складнік, а таксама найноўшыя беспілотныя і супрацьдронавыя сістэмы.
Звярнуўшы ўвагу на ціск мігрантаў, які расце, кіраўнік Мінабароны заявіў, што бар’ер на мяжы з Беларуссю будзе ўмацаваны. “Гэта асобая ад праграмы “Шчыт Усход” мера. “Шчыт Усход” павінен быць мерай вайсковага характару, але абедзве яны павінны дапаўняць адна адну”, — патлумачыў чыноўнік.
У сваю чаргу, намеснік міністра нацыянальнай абароны Польшчы Цэзары Томчык паведаміў, што праектам прадугледжана гарантаванне бяспекі каля 700 км мяжы, у тым ліку 400 км мяжы з Беларуссю. Завяршыць гэты праект, паводле яго слоў, ваеннае ведамства плануе да 2028 года.
У бліжэйшыя тыдні, сказаў Томчык, у Сейме будзе прадстаўлены законапраект “аб інвестыцыях, што маюць асаблівае значэнне для дзяржаўнай бяспекі”, якія “тычацца не толькі вайсковых часцей і аэрапортаў, але і пытанняў, звязаных з мяжой” Польшчы.
Першыя інвестыцыі ў праграму “Шчыт Усход”, дадаў намеснік міністра нацабароны, чакаюцца ў першым квартале 2025 года.
Галоўная мэта гэтай праграмы, паводле слоў начальніка Генеральнага штаба Войска Польскага Веслава Кукулы, заключаецца ў тым, каб “стрымаць праціўніка і не даць яму пачаць вайну, адгаварыць ад яе”.
“Тым не менш, калі вайна ўсё ж адбудзецца, наша мэта з тактычнага пункту гледжання — выйграць прыгранічную бітву, — падкрэсліў военачальнік. — Для гэтага неабходна забяспечыць контрмабільнасць, то бок у першую чаргу спыніць праціўніка <…> ці, магчыма, накіраваць яго рух такім чынам, каб ён заходзіў у <…> месцы, дзе мы будзем метадычна яго знішчаць”.
Для гэтага, паводле яго слоў, трэба ў тым ліку выкарыстаць “простыя рашэнні” — супрацьтанкавыя равы, жалезабетонныя вожыкі, маскаванне для падрыву маставых збудаванняў, займацца “асушваннем дарог, паглыбленнем дрэнажных канаў і адаптацыяй прыродных умоў мясцовасці”.
18 траўня ў Кракаве прэм’ер-міністр Дональд Туск паведаміў, што ўрад Польшчы выдзяляе 10 млрд злотых (2,54 млрд долараў) у рамках новай праграмы “Шчыт Усход” на ўмацаванне мяжы з Беларуссю і Расіяй. “Мы ўжо пачалі працу, каб польская мяжа была бяспечнай у мірны час і непраходнай для ворага — у ваенны”, — заявіў тады кіраўнік урада.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа два дні чэрвеня краіны ЕС спынілі больш спробаў парушэння мяжы з тэрыторыі Беларусі, чым за ўвесь студзеньМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Грамадства, ЭканомікаЗа год колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 0,2% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВільнюскі саміт асудзіў Беларусь за дапамогу РФ нароўні з КНДР і ІранамМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаТравень стаў рэкордным месяцам ад пачатку года паводле колькасці спробаў нелегалаў трапіць з Беларусі ў ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПерапад тэмператур у меншай ступені паўплываў на расліны ва ўгноеных глебах — Інстытут меліярацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ свеце адбылося 3–5 цыклаў рэканструкцыі меліярацыйных сістэм, у Беларусі спрабуюць правесці першы — МінсельгасхарчМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+