У Брэсце вынесены чарговы прысуд па групавой справе за ўдзел у акцыі пратэсту 10 жніўня 2020 года

28 траўня, Позірк. Суд Маскоўскага раёна Брэста вынес рашэнне па крымінальнай справе ў дачыненні да пяці чалавек за ўдзел у акцыі пратэсту, якая праходзіла ў горадзе 10 жніўня 2020 года, паведамляе праваабарончы сайт “Берасцейская Вясна”.
Абвінавачаным інкрымінавалі арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
Арцём Ботаў, Андрэй Салапура і Аляксандр Якубук прыгавораныя да 1,5 года пазбаўлення волі, Ганна Васільева — да 2,5 года абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (ПУАТ), Маргарыта Атэмасава — да 2 гадоў пазбаўлення волі ўмоўна.
Адзначаецца, што Васільева выхоўвае двух непаўналетніх дзяцей, дзіцяці Атэмасавай не споўнілася аднаго года.
Паводле звестак праваабаронцаў, паводле арт. 342 КК за ўдзел у брэсцкай акцыі пратэсту 10 жніўня 2020-га асуджаныя ўжо 25 чалавек.
22 траўня гэты ж суд прыгаварыў да пазбаўлення волі восем берасцейцаў: да 2 гадоў пазбаўлення волі — Віталя Варфаламеева, Аляксандра Тысевіча, Васіля Аляксеюка, Мікалая Нікіцюка, Максіма Собалева, Глеба Клімовіча, да 1,5 года — Юлію Шаронаву, да 1 года — Мікіту Вайцюка.
Вайцюк і Шаронава ў жніўні 2020 года былі непаўналетнімі.
Пры гэтым Собалеў і Шаронава раней былі асуджаныя паводле ч. 4 арт. 328 КК (незаконныя з мэтай збыту выраб, перапрацоўка, набыццё, захоўванне, перавозка або перасылка альбо незаконны збыт наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў альбо іх прэкурсораў або аналагаў, учыненыя арганізаванай групай). Шляхам частковага складання пакаранняў ім прызначана адпаведна 12 і 13 гадоў зняволення.
У красавіку да розных тэрмінаў зняволення за ўдзел у пратэстах 2020 года былі прыгавораныя дзве групы (9 і 8 чалавек) у Баранавічах (Брэсцкая вобласць).
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года Беларусь і Расія былі аўтсайдарамі ў ЕАЭС па росце сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- КДБ дадаў у "спіс тэрарыстаў" яшчэ дзесяць чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваУ Баранавічах перакрыты рэкорд холаду амаль паўвекавой даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаГрузія не ўпусціла назад яшчэ аднаго актывіста беларускай дыяспарыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаЗа траціну 2025 года фізічныя асобы прадалі валюты амаль на 238 млн долараў больш, чым набылі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства