У гадавіну затрымання мужа Ціханоўская заклікала верыць у перамогу праўды і справядлівасці

29 траўня, Позірк. Быць голасам палітвязня Сяргея Ціханоўскага заклікала яго жонка беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская 29 траўня, у чацвёртую гадавіну затрымання відэаблогера і грамадска-палітычнага дзеяча.
Цытуючы свайго мужа, яна пажадала ўсім “не губляць веру ў тое, што праўда і справядлівасць перамогуць зло і беззаконне”.
“Я не ведаю дакладна, дзе ён, у якім стане і што з ім адбываецца, — сказала палітык у відэазвароце. — Гэтага не ведаюць ні яго сябры, ні яго блізкія, ані паплечнікі. Але мы верым у яго ідэі. Мы прытрымліваемся яго слоў і працягваем яго справу і яго барацьбу”.
Паводле слоў дэмлідара, рэжым трымае Ціханоўскага ў ізаляцыі, “каб ніхто не змог пачуць яго голас”.
“Але мы з вамі павінны стаць яго голасам. <…> Я хачу, каб словы Сяргея, якія так натхнялі беларусаў у 2020 годзе, нагадалі нам пра нашу сілу, адзінства і пачуццё годнасці. Я пачну з цытаты, якая натхняе асабіста мяне: “Я веру, што разам мы пабудуем сапраўдную краіну для жыцця”, — сказала яна.
Сяргей Ціханоўскі быў затрыманы 29 траўня 2020 года на перадвыбарчым пікеце ў падтрымку жонкі.
14 снежня 2021 года Гомельскі абласны суд прыгаварыў відэаблогера да 18 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Апазіцыйны палітык Мікалай Статкевіч, які праходзіў па той жа справе, быў асуджаны на 14 гадоў калоніі асаблівага рэжыму, блогеры Уладзімір Цыгановіч (ютуб-канал “МозгON”) і Ігар Лосік (праект “Беларусь галаўнога мозгу”) — на 15 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, аператар праекта “Краіна для жыцця” Арцём Сакаў і мадэратар сацсетак гэтага праекта Дзмітрый Папоў — на 16 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Фігуранты “справы Ціханоўскага” абвінавачваліся паводле шэрагу крымінальных артыкулаў, у тым ліку ў арганізацыі масавых беспарадкаў, распальванні сацыяльнай варожасці і варажнечы, перашкодзе працы Цэнтрвыбаркама.
У лютым 2023 года Ціханоўскі быў асуджаны на 1,5 гады пазбаўлення волі ў рамках новай крымінальнай справы. На выязным паседжанні ў турме № 8 у Жодзіне (Мінская вобласць) яго прызналі вінаватым паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, здзейсненае асобай, асуджанай за цяжкае і асабліва цяжкае злачынства). Палітвязень не прызнаў віну.
Па сукупнасці выракаў Ціханоўскаму было “вызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 15 гадоў 9 месяцаў 5 дзён з адбываннем 2 гадоў 5 месяцаў 18 дзён у турме, а астатняга тэрміну — у папраўчай калоніі ва ўмовах строгага рэжыму”.
Сям’я і адвакаты Ціханоўскага не атрымлівалі ад яго ніякіх вестак з 9 сакавіка 2023 года, ён знаходзіцца ў інфармацыйнай ізаляцыі.
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаСтаршыня Рады БНР, якая жыве ў Канадзе, параўнала Беларусь з ёй — краіна "бароніцца ад ЗША"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВ.а. прадстаўніка АПК Баркоўскі: Дзень Волі павінен быць самым шаноўным святам для Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаНа акцыі ў гонар Дня Волі ў Варшаве ксёндз Барок заклікаў “гартаваць волю”, бо “ідзе час вяртаць Беларусь”Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ аварыях, што адбыліся ў 2024 годзе з віны нецвярозых кіроўцаў, загінула на 5% больш чалавек, чым год тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць эканамічных злачынстваў за год вырасла амаль на 20% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 24 сакавіка — 27 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў у Беларусі зменшылася пагалоўе ўсіх асноўных відаў сельскагаспадарчых жывёл (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства