Толькі ў трох раёнах Беларусі можна свабодна наведваць лясы

29 траўня, Позірк. Толькі ў Дзяржынскім, Мінскім і Смалявіцкім раёнах Мінскай вобласці можна свабодна наведваць лясы, сведчыць інтэрактыўная мапа на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.
У 23 раёнах са 118 хадзіць у лясы забаронена: у Брэсцкай вобласці гэта Іванаўскі і Пінскі раёны; Віцебскай — Верхнядзвінскі, Гарадоцкі, Докшыцкі, Дубровенскі, Аршанскі і Сенненскі; Гомельскай — Буда-Кашалёўскі, Веткаўскі, Гомельскі, Добрушскі, Ельскі, Калінкавіцкі, Мазырскі, Нараўлянскі, Кастрычніцкі, Петрыкаўскі і Светлагорскі; Мінскай — Бярэзінскі, Барысаўскі і Лагойскі; Магілёўскай — Магілёўскі.
У астатніх раёнах дзейнічае абмежаванне на наведванне лясоў.
Пры абмежаванні (жоўты ўзровень пажарнай небяспекі) лясы можна наведваць, але не на аўтатранспарце і без распальвання вогнішчаў. Пры забароне (чырвоны ўзровень) у лес хадзіць нельга.
Увядзенне абмежаванняў і забарон — адказнасць райвыканкамаў. У кожным раёне робяцца свае захады абмежавальнага характару (час наведвання, уезд на транспарце, асобныя ўчасткі ляснога фонду).
Паводле аператыўных даных Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, за мінулыя суткі на тэрыторыі Беларусі ліквідавана шэсць лясных пажараў на агульнай плошчы 4,101 га, тры тарфяныя (0,183 га) і 12 — травы і кустоў (1,394 га).
У некаторых раёнах краіны паветра сёння прагрэецца да 29 градусаў, прагназуюць сіноптыкі.
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаСума страхавых рэзерваў у 2,3 раза перавысіла суму страхавых выплат за апошнія тры гады — МінфінМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваПаводле прагнозаў цэнтра эпідэміялогіі, уздым захворвання на ВРВІ, у тым ліку на грып, у Беларусі чакаецца ў студзені — пачатку лютага 2027 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства



