Лукашэнка: На выпадак ваеннага часу краіна павінна мець максімум свайго
29 траўня, Позірк. На выпадак ваеннага часу Беларусь павінна мець “максімум свайго”, у гэтым плане “ўжо шмат робіцца”, заявіў Аляксандр Лукашэнка 29 траўня падчас наведвання аршанскага завода “Легмаш” (Віцебская вобласць).
Як паведамляе прэс-служба Лукашэнкі, “гаворка і пра стралковую зброю, абсталяванне для сувязі і па цэлым шэрагу іншых напрамкаў, уключаючы выпуск новай прадукцыі” ваенна-прамысловага комплексу (ВПК) на гэтым прадпрыемстве.
Паводле слоў візіцёра, ён робіць усё, каб вярнуць завод “на высоканавуковую, высокапрадукцыйную дакладную і прыбытковую вытворчасць”.
“Я перш за ўсё кажу пра вытворчасць вырабаў для ВПК, — сказаў Лукашэнка. — Вы разумееце, пра што ідзе гаворка. Вам не абыякава, будзе ў нас сур’ёзная абарона ў краіне ці не. Для мяне тым болей. Тое, што вы тут робіце, гэта нам у дзяржаве і за мяжой трэба заўжды. Гэтыя вырабы патрэбныя будуць заўжды”.
Лукашэнка таксама заявіў, што ў развіццё абноўленых Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі і Ваеннай дактрыны прымаюцца і распрацоўваюцца дакументы, дзе “адпаведныя пытанні атрымліваюць напаўненне ў выглядзе канкрэтыкі”, частка гэтых дакументаў мае закрыты характар.
“Канцэпцыя, дактрына — гэта законы, кірункі, па якіх мы будзем дзейнічаць. Але важная канкрэтыка. Калі мы кажам пра тое, што будзем абараняцца, паўстае пытанне, чым. Таму надаем вялікую ўвагу, у тым ліку ствараючы новыя вытворчасці”, — сказаў ён.
Паводле інфармацыі на сайце “Легмаша”, прадпрыемства выпускае прадукцыю з чыгуну, зменнае абсталяванне для металургіі, металаканструкцыі, спецадзенне ды іншае.
Альянс расследавальнікаў Беларусі сцвярджае, што завод можа працаваць на расійскі ваенпрам. Журналісты звярнулі ўвагу на тое, што на прадпрыемстве перад Лукашэнкам справаздачыўся старшыня Дзяржкамваенпрама Дзмітрый Пантус.
Расследавальнікі здолелі распазнаць таварны код наменклатуры і наймення прадукцыі, якую паказвалі Лукашэнку. “Гэта тармазныя колцы вялікія, малыя і падціскныя для выраба 9М22У: 9М22У.02.001 9М22У.02.003 9М22У.01.019. Пад гэтай абрэвіятурай хаваецца асноўны снарад для РСЗА “Град”, — падкрэслілі журналісты.
РФ актыўна выкарыстоўвае рэактыўныя сістэмы залпавага агню “Град” у развязанай ёю вайне супраць Украіны.
- Грамадства, Палітыка
Працэсы адраджэння, нацыянальнага будаўніцтва павінны ісці не толькі ў культуры ці адукацыі — Коўшык
- Грамадства, Палітыка
Беларусы сталі часцей называць агульны менталітэт адным з фактараў, якія аб'ядноўваюць нацыю — Вардамацкі
- Палітыка
"Белсат" працягне працу ў Расіі пасля прызнання "непажаданай арганізацыяй"
- Палітыка
Больш за сто палонных з Курскай вобласці расійскіх ваенных знаходзіцца ў Беларусі ў працэсе абмену — Мінабароны РФ
- Палітыка
Хрэнін не лічыць Расію вінаватай у развязванні вайны супраць Украіны, але супярэчыць Лукашэнку ў трактоўцы падзей
- Грамадства, Палітыка
Польшча ўзводзіць электронны бар'ер на Заходнім Бугу
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 верасня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваЗа апошнія паўмесяца на беларускіх метэастанцыях зафіксавана 70 тэмпературных рэкордаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку года Польшча спыніла больш за 25 тыс. спробаў пранікнення нелегалаў з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЧыстыя замежныя актывы Нацбанка з пачатку года выраслі на 16,5%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
"Вясна": З пачатку года больш за 55 чалавек затрымана пры вяртанні ў Беларусь
- Грамадства, Палітыка
Праваабаронца і журналіст Сяргей Сыс аб'яўлены ў міждзяржаўны вышук за ўдзел у праграме "Белсата"
- Грамадства, Палітыка
Гісторык Мельнікаў прыгавораны да пазбаўлення волі за інтэрв'ю “Еўрарадыё”, якое на той момант не было прызнана “экстрэмісцкім фарміраваннем”
- Палітыка
Прадстаўнік Дзярждэпа ЗША запэўніў Ціханоўскую ў працягу падтрымкі дэмакратычнай Беларусі — Вячорка (дапоўнена)
- ПалітыкаВыбары-2025 могуць даць імпульс для новых санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі — намеснік кіраўніка МЗС ЛітвыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаЛатушка заклікаў падвергнуць санкцыям больш беларускіх банкаў і ўзмацніць кантроль за фінсектарамМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАльтэрнатывы санкцыям няма, але інструмент не выкарыстоўваецца напоўніцу, лічыць ЛатушкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Лукашэнка разлічвае на "сумесныя дзеянні" з Іранам "падчас вострай абстаноўкі на Блізкім Усходзе" і ля межаў Беларусі
- Грамадства, ПалітыкаУ Літве працуюць з заявамі каля 60 пацярпелых ад рэжыму Лукашэнкі — намеснік генпракурораМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Судаленка: Важна не пакідаць без абскарджання ніводнае злачынства рэжыму
- ПалітыкаСкарга на апраўдальны прысуд экс-байцу САХРа Гараўскаму ўсё яшчэ разглядаецца — FIDHМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа восем месяцаў 2024 года сума наяўных грошай у абароце вырасла на 17,5% — НацбанкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
За тыдзень у Беларусь зноў уехала больш за 2,5 тыс. украінскіх грамадзян — Дзяржпагранкамітэт
- Палітыка
Ціханоўская: Беспакаранасць спараджае пачвараў
- ПалітыкаСпецтрыбунал для рэжыму ў Беларусі — лепшае рашэнне супраць беспакаранасці, лічыць еўрадэпутат ЖалімасМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
Долар і расійскі рубель патаннелі на апошніх біржавых таргах тыдня
- ПалітыкаПрадстаўнік Дзярждэпа ЗША запэўніў Ціханоўскую ў працягу падтрымкі дэмакратычнай Беларусі — ВячоркаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Еўрапарламентарый Жалімас: Чаму мы не ставім пад сумнеў імунітэт Лукашэнкі?
- ПалітыкаЕўрапарламентарый Жалімас: Чаму мы не ставім пад сумнеў імунітэт Лукашэнкі? (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
"Саўдзельнік" затрыманага японца абвінаваціў беларускія спецслужбы ў хлусні