АПК анансаваў праверку падрадчыкаў і партнёраў праекта “пашпарта новай Беларусі” ў адказ на расследаванне БРЦ
29 траўня, Позірк. Кожны падрадчык і партнёр праекта “пашпарта новай Беларусі” пройдзе праверку, заявіў 29 траўня намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) Валерый Кавалеўскі ў адказ на звесткі Беларускага раследавальніцкага цэнтра (БРЦ) аб датычнасці да распрацоўкі дакумента асоб і кампаній, связаных з уладамі.
Кавалеўскі падкрэсліў, што АПК у працэсе рэалізацыі праекта “не збіраў аніякіх асабістых даных”.
“Геральдычная рада (ГР) распрацоўвала дызайн пашпарта, доступу ці дачынення да працэсу збору даных беларусаў і выдачы пашпартоў яна не павінна мець і не будзе”, — адзначыў ён.
Літоўская кампанія “Гарсу Пасаўліс” (ГП, Garsų pasaulis), дадаў намеснік кіраўніка кабінета, таксама толькі “дапамагала ў распрацоўцы дызайну дакумента дзеля яго адпаведнасці стандартам ІКАО”.
“У нас не было падстаў не давяраць кампаніі, якая вырабляе пашпарты для Літвы, і я ўдзячны Геральдычнай радзе за канструктыўнае супрацоўніцтва. Акрамя таго, ГП дапамаглі нам з замовай спецыяльных матэрыялаў для друку пашпартоў, у тым ліку ўзораў, якія будуць перадавацца замежным урадам з запытам аб прызнанні пашпарта”, — сказаў Кавалеўскі.
Паводле яго слоў, канчатковае рашэнне аб супрацоўніцтве на наступных этапах, пачынаючы з друку ўзораў, будзе прымаць ужо адмысловы пашпартны цэнтр, з абавязковай праверкай усіх падрадчыкаў і партнёраў.
“Пры прыёме і працы з персанальнымі данымі Пашпартны цэнтр будзе кіравацца Агульным рэгламентам аховы даных ЕС (GDPR). Акрамя таго, ужо зараз распрацоўваюцца дадатковыя ўласныя спецпратаколы бяспекі для ўсіх этапаў персаналізацыі і выдачы новых нацыянальных пашпартоў Беларусі. Па ўсіх рашэннях, датычных рэалізацыі праекта і далучэння знешніх партнёраў, мы будзем інфармаваць беларусаў праз афіцыйныя каналы Аб’яднанага пераходнага кабінета і пашпартнага цэнтра”, — падсумаваў Кавалеўскі.
28 траўня Беларускі расследавальніцкі цэнтр апублікаваў даследванне “Пашпарт новай Беларусі“ і стары “гаманец“ Лукашэнкі. Як кампанія-распрацоўшчык дакументу звязана з Віктарам Шаўцовым“. Журналісты БРЦ сцвярджаюць, што літоўскае прадпрыемства “Гарсу Пасаўліс”, якое працуе над праектам пашпарта, звязанае з блізкім да Лукашэнкі бізнесменам Віктарам Шаўцовым, а Геральдычную раду ўзначальвае былы супрацоўнік беларускага МУС.
Аб праекце “пашпарта новай Беларусі” стала вядома ў лютым 2023 года. Дэмсілы пачалі распрацоўваць альтэрнатыўны дакумент на фоне ўнясення паправак у закон аб грамадзянстве, што даюць уладам магчымасць пазбаўляць грамадзянства, атрыманага на падставе права нараджэння, беларусаў, якія асуджаныя за “экстрэмізм” і збеглі ад пакарання. Адкарэктаваная адпаведным чынам рэдакцыя закона “Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь” набыла моц летась у ліпені.
4 верасня 2023 года Лукашэнка падпісаў указ № 278 “Аб парадку выдачы дакументаў і здзяйснення дзеянняў”, які пазбавіў замежныя ўстановы Беларусі магчымасці падаўжаць тэрмін дзеяння пашпарта беларускага грамадзяніна і выдаваць новыя дакументы.
Сёлета напрыканцы сакавіка Аб’яднаны пераходны кабінет паведаміў, што завяршаецца стварэнне “пашпартнага цэнтра” і фармаванне “каманды прафесіяналаў”, якая будзе займацца “пашпартам новай Беларусі”. Тады ж было заяўлена аб затрымцы прыбыцця “адмысловых матэрыялаў” для вырабу першых 500 узораў гэтага дакумента.
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+