Саўмін зацвердзіў права “Банка развіцця” разлічвацца па еўрааблігацыях у рублях
30 траўня, Позірк. Савет міністраў вызначыў парадак выканання абавязацельстваў па еўрааблігацыях “Банкам развіцця Рэспублікі Беларусь” (БРРБ). Адпаведная пастанова № 381 ад 28 траўня “Аб правядзенні асобных аперацый з каштоўнымі паперамі адкрытага акцыянернага таварыства БРРБ” апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 30 траўня.
У дакуменце адзначаецца, што пастанова тычыцца “ўладальнікаў каштоўных папер, размешчаных на знешніх фінансавых рынках з міжнароднымі ідэнтыфікацыйнымі кодамі ISIN XS1904731129 і US25161EAA91”.
У адпаведнасці з рашэннем Саўміна, БРРБ можа выкупіць еўрааблігацыі па цане, якая ўключае 30% ад іх намінальнага кошту і “суму налічаных і не выплачаных па дату выкупу працэнтных даходаў, у мэтах іх наступнага анулявання”, пры ўмове пераводу еўрааблігацый іх трымальнікам на рахунак банка-эмітэнта.
Банк таксама можа “выканаць абавязацельствы па еўрааблігацыях у беларускіх рублях” на карысць іх трымальнікаў з краін, якія не ўваходзяць у пералік “замежных дзяржаў, якія здзяйсняюць недружалюбныя дзеянні і набылі іх да даты прыняцця пастановы”.
Выплата працэнтных даходаў па каштоўных паперах будзе ажыццяўляцца сумесна з выплатай пры пагашэнні еўрааблігацый на дзень пералічэння сродкаў.
“Абавязацельствы па пагашэнні, выкупе еўрааблігацый, а таксама па выплаце працэнтных даходаў, выкананыя ў адпаведнасці з гэтай пастановай, прызнаюцца выкананымі належным чынам”, — адзначаецца ў пастанове.
Пастанова ўступае ў сілу пасля апублікавання і будзе дзейнічаць да 2 траўня 2025 года.
3 траўня БРРБ заявіў аб немагчымасці пагашэння еўрааблігацый на суму 500 млн. долараў, спаслаўшыся ў сваім паведамленні на адсутнасць доступу да “вызначанай умовамі эмісіі заходняй разлікова-клірынгавай інфраструктуры”, у сувязі з чым ён не мае “тэхнічнай магчымасці накіравання сум асноўнага доўгу і назапашанага працэнтнага даходу па еўрааблігацыях <…> на карысць плацежнага агента (Citibank, N. A., London Branch)”.
Праблемы ў фінансавай установе патлумачылі “недружалюбнымі дзеяннямі шэрагу замежных дзяржаў”, якія пацягнулі сярод іншага “закрыццё карэспандэнцкіх рахункаў у долараў і адключэнне ад сістэмы SWIFT”.
Разам з тым банк сцвярджаў, што забяспечыў выкананне абавязацельстваў шляхам рэзервавання 2 траўня на адпаведных рахунках сумы асноўнага доўгу і назапашанага працэнтнага даходу для выплат на карысць трымальнікаў каштоўных папер і “гатовы неадкладна пачаць давядзенне выплат трымальнікам у адпаведнасці з эмісійнай дакументацыяй пасля адмены вышэйзгаданых санкцыйных абмежаванняў”.
ААТ “Банк развіцця Рэспублікі Беларусь” — спецыялізаваны дзяржбанк. Займаецца фінансаваннем інвестпраектаў, падтрымкай экспарту, малога і сярэдняга бізнесу. Знаходзіцца пад санкцыямі ЕС, Канады, Японіі, Новай Зеландыі, Украіны і Швейцарыі.
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 2–4 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаПраз 35 гадоў пасля стварэння ліквідуецца Беларуская асацыяцыя садзейнічання ААНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, ПалітыкаКалі Канапацкую зарэгіструюць, ёй будзе дазволена крытыкаваць Расію — ЛябедзькаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЛетась даходы ад паляўнічага турызму ў Беларусі з удзелам замежнікаў павялічыліся на 30% — МінлясгасМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаНа рынак працы могуць вярнуцца 10 тыс. пенсіянераў — МінпрацыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства