Лукашэнка здзейсніць візіт у Манголію

30 траўня, Позірк. Аляксандр Лукашэнка 1–4 чэрвеня здзейсніць дзяржаўны візіт у Манголію, паведамляе яго прэс-служба.
У рамках візіту ва Улан-Батары запланаваныя перамовы з прэзідэнтам Манголіі Ухнаагійнам Хурэлсухам “у вузкім і пашыраным складах”, гаворыцца ў паведамленні. Бакі “абмяркуюць перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва для максімальна поўнага раскрыцця патэнцыялу беларуска-мангольскіх адносін”.
Заяўляецца, што ў першую чаргу “размова пойдзе аб магчымасцях пашырэння ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай сферы, пастаўках на мангольскі рынак запатрабаванай харчовай і прамысловай прадукцыі айчынных прадпрыемстваў, сумеснай працы па лініі АПК”.
Чакаецца, што па выніках перамоў будзе падпісаны шэраг двухбаковых дакументаў.
“Аляксандр Лукашэнка таксама азнаёміцца з гісторыяй, самабытнымі традыцыямі і звычаямі народа Манголіі”, — адзначае прэс-служба.
У адзін час з візітам ва Улан-Батары пройдзе Мангола-Беларускі бізнес-форум, падчас якога, як сцвярджаецца, “прадстаўнікі дзелавых колаў з абодвух бакоў змогуць больш дэталёва азнаёміцца з магчымасцямі адзін аднаго, абмеркаваць практычныя пытанні па канкрэтных напрамках”.
Візіт Лукашэнкі ў Манголію па запрашэнні Хурэлсуха анансаваў 15 сакавіка тэлеграм-канал беларускага знешнепалітычнага ведамства “Глас МИДа”.
Паводле слоў міністра замежных спраў Манголіі Батмунхійн Батцэцэг, для Улан-Батара важны візіт Лукашэнкі “не толькі ў якасці кіраўніка дзяржавы, але і як асобы”. “Мангольскі народ бачыць у ім адважнага лідара і мудрага дзяржаўнага дзеяча, таму мы надаём гістарычны характар маючаму адбыцца візіту”, — сказала Батцэцэг на сустрэчы з беларускім калегам Сяргеем Алейнікам.
Паводле інфармацыі на сайце беларускага дыпламатычнага прадстаўніцтва ў Манголіі, гэта будзе першы афіцыйны візіт Лукашэнкі ў гэтую краіну.
Беларуская дэлегацыя на чале з Алейнікам наведала Улан-Батар 15–16 сакавіка.
Пасольства Беларусі ў Манголіі было адкрыта 30 чэрвеня 2014 года, пасольства Манголіі ў Беларусі пачало працаваць толькі 21 траўня 2020 года.
Паводле звестак беларускага дыпламатычнага прадстаўніцтва, тавараабарот паміж дзвюма краінамі ў 2021 годзе склаў 43 млн 554,9 тыс. долараў. Пры гэтым з Беларусі ў Манголію было пастаўлена прадукцыі на 43 млн 540,1 тыс., а з Манголіі ў Беларусь — усяго на 14,8 тыс.
Даныя па гандлі за 2022 і 2023 гады не апублікаваныя.
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Выбары, ПалітыкаЛукашэнка звязаў сваё "перавыбранне" з падтрымкай беларусамі "ўсходняга вектара"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаПуцін лічыць, што супрацоўніцтва з Мінскам у эканоміцы развіваецца "найлепшым чынам"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю прамежкавымі таварамі за год павялічылася ў 1,6 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваУ Мінску, Магілёве і яшчэ дзевяці гарадах мінулым днём абнавіліся рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка