Травень 2024 года стаў рэкордным па актыўнасці мігрантаў на мяжы Беларусі і ЕС (выпраўлена)
Шаноўныя чытачы і падпісчыкі!
У першапачатковай заметцы “Травень 2024 года стаў рэкордным па актыўнасці мігрантаў на мяжы Беларусі і ЕС (падрабязна)”, апублікаванай 27 траўня ў 18:51, а таксама яе скарочанай версіі ў 18:52 дапушчана няправільнае сцвярджэнне пра тое, што травень стаў рэкордным з пачатку міграцыйнага крызісу. Пазначаны месяц стаў рэкордным з пачатку 2024 года.
У арыгінальныя заметкі ўнесеныя адпаведныя карэктывы, ніжэй дублюецца выпраўленая скарочаная версія.
Просім прабачэння за дапушчаную памылку.
27 траўня, Позірк. Яшчэ да заканчэння травень стаў рэкордным з пачатку 2024 года месяцам па актыўнасці замежнікаў, якія імкнуцца незаконна перасекчы мяжу Еўрасаюза з боку Беларусі, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз статыстычных даных памежных ведамстваў.
За 26 травеньскіх дзён Польшча, Латвія і Літва прадухіліла 6.647 спробаў парушэння мяжы з беларускай тэрыторыі. Дагэтуль рэкордным месяцам быў красавік 2024-га, калі яны зафіксавалі 6.327 такіх спробаў.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС цягнецца з вясны 2021 года.


- ГрамадстваКолькасць асабістых падсобных гаспадарак у сельскай мясцовасці зменшылася за пяць гадоў на 4%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — лютым пабудавана на 38,3% менш кватэр, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаАб'ём складскіх запасаў вырас за год на 17,7%, за пяць гадоў — больш чым удвая (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа два месяцы 140 непаўналетніх пацярпелі ад кіберзлачынстваў — МУСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка

