“Асобы з Беларусі” ўдзельнічалі ў карупцыйнай схеме па подкупе чыноўнікаў — пракуратура Малдовы

5 чэрвеня, Позірк. Міжнародная злачынная арганізацыя, звязаная з “асобамі ў Расіі, Украіне, Беларусі і іншых краінах”, падазраваная ў здзяйсненні кіберзлачынстваў у асабліва буйных памерах, “давала хабары пасярэднікам і службовым асобам у Малдове, каб тыя інфармавалі злачынцаў, якія адшукваюцца аб статусе чырвоных апавяшчэнняў Інтэрпола”, паведаміла кіраўніца малдаўскай пракуратуры па барацьбе з карупцыяй Вераніка Драгалін.
Ведамства ўзбудзіла крымінальную справу 2 красавіка на падставе інфармацыі, атрыманай ад Нацыянальнай фінансавай пракуратуры Францыі. Пасля ўлады Вялікабрытаніі падалі малдаўскаму боку дадатковую адпаведную інфармацыю,
Па словах Драгалін, якія прыводзіць сайт пракуратуры, ёсць абгрунтаваныя падазрэнні, што асобы, у дачыненні да якіх Інтэрпол публікаваў чырвонае апавяшчэнне, маглі атрымліваць прытулак або статус бежанца ў Малдове ці іншых краінах, каб заблакаваць апавяшчэнні Міжнароднай арганізацыі крымінальнай паліцыі аб іх вышуку.
Для рэалізацыі гэтай схемы, як сцвярджаецца, зламыснікі падкуплялі дзяржчыноўнікаў у Малдове і іншых краінах. Мяркуецца, што аўтары схемы выплацілі некалькі мільёнаў долараў хабару.
4 чэрвеня супрацоўнікі антыкарупцыйнай пракуратуры правялі 33 ператрусы ў 12 чалавек, падчас якіх былі канфіскаваныя лічбавыя прылады, іншыя прадметы і дакументы, якія могуць быць доказамі здзяйснення злачынства.
Пасля ператрусаў чатырох чалавек затрымалі на 72 гадзіны.

- Грамадства
- ГрамадстваУ Мінску перакрыты тэмпературны рэкорд 94-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваСупрацьклешчавай апрацоўцы штогод падвяргаецца 600 гектараў тэрыторыі Мінска — цэнтр гігіены і эпідэміялогііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗа 8 дзён верасня ў Польшчу праз Беларусь спрабавала патрапіць у 7 разоў больш мігрантаў, чым за той жа перыяд жніўня (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка


