Вярхоўны суд пакінуў без змен вырак журналісту Карнею — 3 гады зняволення

8 чэрвеня, Позірк. Вярхоўны суд пакінуў без змен вырак палітвязню Ігару Карнею, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ).
Суддзя Аляксандр Саўчук разглядаў апеляцыйную скаргу журналіста 7 чэрвеня.
22 сакавіка Сяргей Кацар з Мінскага гарадскога суда прыгаварыў Карнея да 3 гадоў пазбаўлення волі паводле ч. 3 арт. 3611 КК (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім).
Журналіста затрымалі 17 ліпеня 2023 года, у яго доме прайшоў вобшук. Карнея арыштавалі на 10 сутак нібыта за падпіску на “экстрэмісцкія” рэсурсы, але праз узбуджэнне крымінальнай справы на волю ён не выйшаў.
Доўгі час Карней супрацоўнічаў з незалежнымі медыя.
25 сакавіка беларускія праваабарончыя арганізацыі прызналі яго палітычным вязнем.
Паводле даных БАЖ, у Беларусі 38 супрацоўнікаў СМІ знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа апошнія пяць дзён у Беларусі перапісана больш за 70 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені 2026 года адмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі склала амаль 60 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка


