Ядзерны рэгулятар Літвы зноў заклікаў Беларусь не выкарыстоўваць АЭС да вырашэння пытанняў бяспекі
28 кастрычніка, Позірк. У сувязі з выдачай ліцэнзіі на эксплуатацыю другога энергаблока Беларускай АЭС Дзяржаўная інспекцыя па бяспецы ядзернай энергетыкі Літвы (VATESI) у чарговы раз заклікала Мінск прыпыніць выкарыстанне атамнай станцыі да вырашэння ўсіх пытанняў бяспекі.
Паводле сцвярджэння ведамства, Беларусь так і не дала літоўскім уладам канкрэтную інфармацыю пра тое, як выбіралася пляцоўка для будаўніцтва аб’екта ў Астравецкім раёне (Гродзенская вобласць). Адзначаецца, што Беларусь “не ўлічыла размеркаванне і шчыльнасць насельніцтва суседняй Літвы”.
“Такая ацэнка павінна была быць праведзена ў адпаведнасці са стандартамі бяспекі МАГАТЭ, яна мае вырашальнае значэнне для забеспячэння гатоўнасці Літвы да надзвычайных сітуацый, — гаворыцца ў паведамленні. — У выпадку аварыі на БелАЭС да траціны насельніцтва Літвы можа падвергнуцца радыяцыйнаму ўздзеянню, і літоўскім уладам будзе вельмі складана даць рады наступствам магчымай аварыі ў такіх умовах”.
VATESI настойвае на тым, што дагэтуль выкананыя не ўсе рэкамендацыі па выніках праведзенага ў 2018 годзе стрэс-тэставання станцыі. Гаворка ідзе пра “паляпшэнне супрацьаварыйнага кіравання, удасканаленне сістэмы вентыляцыі ахоўнай абалонкі рэактара і дадатковую абарону будынкаў і абсталявання ад пранікнення вады”.
Адзначаецца, што не вырашаныя пытанні “сейсмічнай і аварыйнай устойлівасці абсталявання”, “імавернаснай ацэнкі бяспекі [у выпадку падзення] буйнога камерцыйнага авіялайнера” ды інш.
“VATESI лічыць, што эксплуатацыя першага і другога энергаблокаў БелАЭС павінна быць прыпыненая да вырашэння ўсіх пытанняў ядзернай бяспекі”, — падкрэслівае літоўскі ядзерны рэгулятар.
Міністэрства па надзвычайных сітуацыях выдала ліцэнзію на прамысловую эксплуатацыю другога блока БелАЭС 24 кастрычніка. Як было заяўлена, МНС “пераканалася, што вызначаныя праектам станцыі ліміты і ўмовы бяспечнай эксплуатацыі пацверджаныя і абгрунтаваныя, а рашэнні, закладзеныя ў эксплуатацыйную і супрацьаварыйную дакументацыю, адпавядаюць патрабаванням па бяспецы”.
Цяпер камісія на чале з віцэ-прэм’ерам Пятром Пархомчыкам павінна ацаніць аб’ект і вырашыць, зацвярджаць акт прыёму другога блока БелАЭС ці не.
Калі ў чэрвені 2021 года вырашалася такое ж пытанне па першым блоку, паміж выдачай ліцэнзіі і падпісаннем акта прайшло 8 дзён.
Беларуская АЭС узводзіцца паблізу Астраўца (Гродзенская вобласць) пераважна за кошт крэдыту Расіі паводле расійскага праекта ВВЭР-1200. Генеральным праекціроўшчыкам і генпадрадчыкам выступае інжынірынгавая кампанія “АСЭ”, якая з’яўляецца галаўной арганізацыяй інжынірынгавага дывізіёна расійскай дзяржкарпарацыі “Расатам”.
Першы блок сілкуе энергасістэму з 3 лістапада 2020 года (прамыслова эксплуатуецца з чэрвеня 2021-га). 6 кастрычніка 2023-га на аб’екце пачаўся чарговы планава-папераджальны рамонт. На перыяд яго правядзення блок адлучаны ад сеткі.
Другі энергаблок працуе ў рэжыме доследна-прамысловай эксплуатацыі, вырабляе электраэнергію з 13 траўня гэтага года. У сярэдзіне кастрычніка завяршыліся фінальныя 15-дзённыя выпрабаванні яго абсталявання, вынікі якіх “Расатам” ацаніў станоўча.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваІнстытут філасофіі НАН Беларусі пераарыентаваўся на супрацоўніцтва з Кітаем, Турцыяй, Манголіяй, КубайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа дзесяць месяцаў для людзей з патрэбай пабудавалі на 12,1% менш жылля, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 16–18 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+