На другім этапе вучэнняў войскі Беларусі і Расіі адпрацуюць выкарыстанне нестратэгічнай ЯЗ — Мінабароны РФ

11 чэрвеня, Позірк. Пытанні сумеснай падрыхтоўкі расійскіх і беларускіх войскаў “да баявога прымянення нестратэгічнай ядзернай зброі” будуць адпрацаваныя на другім этапе адпаведных вучэнняў, пра пачатак якога 11 чэрвеня паведаміла Міністэрства абароны РФ.
Паводле сцвярджэння ведамства, вучэнні скіраваныя на “падтрыманне гатоўнасці асабовага складу і тэхнікі часцей баявога выкарыстання нестратэгічнай ядзернай зброі” дзвюх краін “у мэтах безумоўнага забеспячэння суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Саюзнай дзяржавы”.
Напярэдадні пра ўдзел беларускіх вайскоўцаў у другім этапе вучэнняў паведаміў міністр абароны Віктар Хрэнін.
“Сёння мы дзейнічаем на апярэджанне, планава падвышаючы гатоўнасць да выкарыстання так званай зброі адплаты”, — сказаў ён, дадаўшы, што мерапрыемствы, звязаныя з удзелам Беларусі ў гэтых вучэннях, “праводзяцца ў інтарэсах гарантавання ўласнай бяспекі і з’яўляюцца планавымі”.
“Мы не маем мэты па стварэнні хоць бы якой напружанасці ў пытаннях гарантавання рэгіянальнай бяспекі. Мы не праецыруем адпаведныя ваенныя пагрозы на трэція краіны ці на каго-небудзь. Мы мірная дзяржава, нікому не пагражаем і не імкнемся да канфрантацыі ні з кім”, — заявіў Хрэнін.
Пра правядзенне вучэнняў нестратэгічных ядзерных сіл 6 траўня заявіў Генштаб Мінабароны РФ. На наступны дзень Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся правесці ў Беларусі “раптоўную праверку сродкаў — носьбітаў нестратэгічнай ядзернай зброі” з “падачай спецбоепрыпасаў у ракетныя і авіяцыйныя вайсковыя часці”, загрузкай на пускавыя ўстаноўкі і падвескай на самалёты.
9 траўня было абвешчана, што расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін і Лукашэнка дамовіліся “сінхранізавацца” і разам “правесці другі і трэці этап” ядзерных вучэнняў.


- Грамадства, ПалітыкаКолькасць спробаў незаконнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі ў ЕС з пачатку 2026 года перавысіла 13 тыс.Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12–15 верасня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаУ студзені — ліпені Беларусь лідзіравала ў ЕАЭС толькі па адным з сямі асноўных паказчыкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка

