Муравейка: Узброеныя сілы гатовыя да ўжывання ядзернай зброі

12 чэрвеня, Позірк. Узброеныя сілы Беларусі гатовыя да ўжывання “спецыяльнай ядзернай зброі”, заявіў начальнік Генеральнага штаба — першы намеснік міністра абароны Павел Муравейка.
Як паведамляе прэс-служба Мінабароны, 12 чэрвеня чыноўнік даў ацэнку праходжання другога этапу вучэнняў з нестратэгічнымі ядзернымі сіламі.
Паводле яго слоў, падраздзяленні УС у рамках вучэнняў “прыступілі да выканання вучэбна-баявых задач”, “усе арганізацыйныя і тэхнічныя моманты адпрацоўваюцца ў выразным узаемадзеянні” з расійскімі вайскоўцамі.
Аператыўна-тактычныя комплексы “Іскандэр” высунуліся ў “прызначаныя пазіцыйныя раёны”, атрымалі “спецыяльныя боепрыпасы, прыстыкавалі іх да баявых частак” і “заступілі на баявое дзяжурства па прызначаных цэлях”, сказаў Муравейка. “Аналагічнае мерапрыемства выканала і наша авіяцыя”, — дадаў ён.
“Адметнасцю нашага вучэння з’яўлялася тое, што да апошняга моманту камандзіры авіяцыйных звёнаў не ведалі, хто атрымае права адпрацаваць вучэбна-баявыя задачы і з якога аэрадрома будзе працаваць авіяцыя. Сігнал прыйшоў літаральна за 30 хвілін да пачатку выканання задач, і дадзенае мерапрыемства нашы авіятары выканалі з годнасцю і гонарам. Безумоўна, пакуль рана падводзіць вынікі, але як начальнік Генеральнага штаба магу сказаць: хлопцы працавалі добра. Гэта прафесійныя дзеянні”, — адзначыў Муравейка.
Паводле яго сцвярджэння, усе кантрольныя нарматывы, намечаныя ў рамках вучэнняў, “выкананыя раней прызначанага тэрміну, выкананыя дакладна, без мітусні”.
11 чэрвеня Міністэрства абароны РФ паведаміла аб пачатку другога этапу вучэнняў па ўжыванні нестратэгічнай ядзернай зброі. Напярэдадні аб удзеле беларускіх вайскоўцаў у другім этапе вучэнняў заявіў міністр абароны Віктар Хрэнін.
Каментуючы 11 чэрвеня вучэнні, дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская ў сацыяльнай сетцы Х падкрэсліла: “Іх мэта — запалохаць Захад і аслабіць падтрымку Украіны”.
“Мы павінны прадэманстраваць адваротны вынік — узмацненне падтрымкі свабоднай Беларусі і перамогу Украіны”, — напісала Ціханоўская.
Аб правядзенні першага этапу вучэнняў нестратэгічных ядзерных сіл 6 траўня заявіў Генштаб Мінабароны РФ. На наступны дзень Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся правесці ў Беларусі “раптоўную праверку сродкаў — носьбітаў нестратэгічнай ядзернай зброі” з “падачай спецбоепрыпасаў ў ракетныя і авіяцыйныя воінскія часці”, загрузкай на пускавыя ўстаноўкі і падвескай на самалёты.
9 траўня было абвешчана, што расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін і Лукашэнка дамовіліся “сінхранізавацца” і разам “правесці другі і трэці этап” ядзерных вучэнняў.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаДваім грамадзянам Беларусі ў лютым прадастаўлены статус уцекача ў Літве (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве апусцілася ніжэй за 50 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка



