Ціханоўская: Адказ Захада на ядзерны шантаж Пуціна і Лукашэнкі мусіць быць цвёрдым рашучым

11 чэрвеня, Позірк. Адказ Захада на ядзерны шантаж прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі павінен быць “цвёрдым і рашучым”, заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская ў сацыяльнай сетцы Х.
Каментуючы другі этап сумесных расійска-беларускіх вучэнняў па ўжыванні нестратэгічнай ядзернай зброі, палітык падкрэсліла: “Іх мэта — запалохаць Захад і аслабіць падтрымку Украіны”.
“Мы павінны прадэманстраваць адваротны вынік — узмацненне падтрымкі свабоднай Беларусі і перамогу Украіны”, — напісала Ціханоўская.
Рэжым Лукашэнкі з’яўляецца “донарам нестабільнасці на межах ЕС і НАТО, пагрозай бяспецы Польшчы, Літвы, Латвіі і Украіны”, у сваю чаргу заявіў у сацсетцы Х намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка.
11 чэрвеня Міністэрства абароны РФ паведаміла пра пачатак другога этапу па ўжыванні нестратэгічнай ядзернай зброі. Напярэдадні аб удзеле беларускіх вайскоўцаў у другім этапе вучэнняў заявіў міністр абароны Віктар Хрэнін.
Аб правядзенні вучэнняў нестратэгічных ядзерных сіл 6 траўня паведаміў Генштаб Мінабароны РФ. На наступны дзень Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся правесці ў Беларусі “раптоўную праверку сродкаў — носьбітаў нестратэгічнай ядзернай зброі” з “падачай спецбоепрыпасаў у ракетныя і авіяцыйныя воінскія часці”, загрузкай на пускавыя ўстаноўкі і падвескай на самалёты.
9 траўня было абвешчана, што Пуцін і Лукашэнка дамовіліся “сінхранізавацца” і разам “правесці другі і трэці этап” ядзерных вучэнняў.

- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаМаладыя спецыялісты ў чарнобыльскіх раёнах знаходзяцца ў больш выйгрышным становішчы, чым у буйных гарадах і сталіцы, лічаць ідэолагі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЗа палову красавіка краіны ЕС спынілі звыш 1 тыс. спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі — больш, чым за ўвесь першы кварталМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале сельскагаспадарчая вытворчасць вырасла на 2,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка

