Ціханоўская заклікала асудзіць антысеміцкую рыторыку Лукашэнкі

15 чэрвеня, Позірк. Асудзіць антысеміцкую рыторыку Аляксандра Лукашэнкі заклікала беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
“Нядаўнімі антысеміцкімі выказваннямі Лукашэнка абвінавачвае яўрэяў у карупцыі ў яго ўрадзе, называючы іх злодзеямі і пагражаючы іх будучыні. Яго рэжым, а не яўрэйская супольнасць з’яўляецца сапраўднай крыніцай карупцыі. Такая ненавісніцкая рыторыка небяспечная і павінна быць безумоўна асуджаная”, — напісала палітык на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.
На нарадзе з кіраўніцтвам Савета міністраў 14 чэрвеня Лукашэнка дапусціў чарговае антысеміцкае выказванне, кажучы пра карупцыйную справу, адным з фігурантаў якой з’яўляецца яго былы памочнік — інспектар па Віцебскай вобласці, экс-міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло.
“Пра Брыло шмат чулі, — заявіў ён (фрагмент выступу быў паказаны ў вечаровым эфіры тэлеканала “Беларусь 1”, прэс-служба тэкставую расшыфроўку адпаведнага моманту не апублікавала). — Не буду нагадваць і паўтараць. Прыцягнутыя на сёння тры дзясяткі чалавек”.
“Вы мяне прабачце, я не антысеміт, але больш за палову — яўрэі, — дадаў Лукашэнка. — Яны што ў нас прывілеяванае становішча займаюць, што яны крадуць і не думаюць пра сваю будучыню? Усе аднолькавыя перад законам — і яўрэй, і беларус, і ўкраінец, і рускі, і паляк. Вінаваты — будзе сядзець”.
Лукашэнка неаднаразова трапляў у скандалы праз свае антысеміцкія выказванні.
Лукашэнка зноў праявіў антысемітызм — вылучыў яўрэяў у гучнай справе аб карупцыі

- Палітыка
- Грамадства
- Навіны Германіі, Эканоміка
- Навіны Германіі, ЭканомікаМедыянны заробак беларусаў у Германіі вышэйшы, чым у немцаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаРост цэн на нехарчовыя тавары ў ліпені стаў рэкордным за апошнія чатыры гады — аналіз (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ другім квартале 2026 года ў Грузію прыехала на 9 тыс. грамадзян Беларусі больш, чым выехала з яе (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаМіграцыйны ціск на Літву стаў наймацнейшым за апошнія чатыры месяцы — аналіз (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаФейгін: Да 2030 года ў Беларусі могуць адбыцца перамены, якія — складана прагназаваць, але магчымасць таталітарнай краіны вычарпанаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства


