Туск: Завоз у Польшчу беларускіх “айцішнікаў” дапамог стварэнню замежнай агентуры
16 чэрвеня, Позірк. Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск на сваёй старонцы ў сацсетцы Х раскрытыкаваў міграцыйную палітыку папярэдняга ўрада, сфарміраванага партыяй “Права і справядлівасць“.
“Яны завезлі сотні тысяч мігрантаў з Азіі і Афрыкі (заадно зарабляючы на візах), а таксама расійскіх і беларускіх “айцішнікаў”, дапамагаючы ствараць замежную агентуру. Гэта хочуць прыкрыць расісцкай прапагандай. Яны разлічваюць на кароткую памяць і гучнасць свайго крыку”, — напісаў Туск.
26 студзеня міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі прыняў рашэнне прыпыніць удзел МЗС у праграме выдачы віз “Poland. Business Harbour “(PBH), да прыняцця рашэнняў, якія гарантуюць “належную праверку кампаній і замежнікаў, якія з’яўляюцца яе ўдзельнікамі”.
Паводле ацэнкі міністэрства, праграма “не апраўдала ўскладзеных на яе надзей”. “Сярод іншага, у грамадскай прасторы выказваліся сумневы з нагоды выкарыстання віз, выдадзеных у рамках праграмы, у мэтах, якія не адпавядаюць яе прынцыпам”, — адзначыў МЗС.
Пры гэтым у МЗС заявілі, што пачнуць “працу па спрашчэнні візавых працэдур для прадстаўнікоў бізнес-сектара, асабліва ў галінах, найбольш запатрабаваных польскай эканомікай”.
У Польшчы створаная парламенцкая камісія па расследаванні выпадкаў злоўжывання пры выдачы віз па праграме PBH.
18 сакавіка стала вядома, што Польскае агенцтва інвестыцый і гандлю (PAIH) праводзіць унутраны аўдыт ІТ-кампаній, якія выкарыстоўвалі візавую праграму Poland Business Harbour у 2020–2023 гадах.
Паведамлялася, што грамадзянам Беларусі ў рамках PBH Польшча выдала 93 тыс. віз. Пры гэтым з 2020 года ў краіну ўехала ўсяго каля 15 тыс. замежнікаў з візай PBH, якія прадстаўляюць розныя дзяржавы.
Праграма Poland Business Harbour была створаная ў верасні 2020 года з мэтай прыцягнення ў Польшчу ІТ-спецыялістаў і кампаній з Беларусі, а затым была пашырана на такія краіны, як Грузія, Расія, Украіна, Малдова і Арменія.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЗа тры гады плошча новага жылля для людзей з патрэбай у Мінску зменшылася больш як удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку года суседнія краіны ЕС спынілі 35 тыс. спробаў пранікнення нелегальных мігрантаў з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка