НАУ прапанавала Канадзе пашырыць санкцыі супраць беларускага ваенпрама, прапаганды

17 чэрвеня, Позірк. Прапанову пашырыць санкцыі ў дачыненні да Беларусі, падрыхтаваную Народным антыкрызісным упраўленнем (НАУ), перадаў амбасадару Канады ў Польшчы Катрын Годэн кіраўнік НАУ, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) Павел Латушка.
Паводле інфармацыі прэс-службы АПК, Атаве прапанавана распаўсюдзіць абмежавальныя меры на прадпрыемствы ваенна-прамысловага комплексу; тэлеканалы СТБ і АНТ, выдавецтва “Беларусь сегодня”, інфармагенцтва БелТА, якія транслююць парадак дня рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
У санкцыйны спіс, мяркуе НАУ, варта ўключыць рэктара БДУ Андрэя Караля, суддзяў і прапагандыстаў, у тым ліку супрацоўніцу тэлеканала “Беларусь 1” Кацярыну Круталевіч, якая размаўляла ў калоніі з палітзняволенай Дар’яй Лосік.
Годэн, як сцвярджае АПК, заявіла, што прадстаўленыя камандай НАУ матэрыялы “маюць сваё практычнае прымяненне ў санкцыйных рашэннях”. Паведамляецца, што дыпламат абяцала дапамагчы НАУ наладзіць супрацу з канадскімі юрыстамі, якія ад імя Атавы сочаць за справай супраць Сірыі аб парушэнні Канвенцыі супраць катаванняў. Іх экспертыза, паводле рэлізу, “неабходная для працягу працы НАУ над матэрыяламі, якія пацвярджаюць злачынствы рэжыму Лукашэнкі супраць беларускага народа”.
Дыпламат, паводле інфармацыі АПК, “выказала падтрымку беларускаму актывісту Андрэю Гнёту і паабяцала аператыўна накіраваць абноўленую інфармацыю пра сітуацыю з ім у амбасаду Канады ў Сербіі”.
Апошні на гэты момант пакет санкцый — у дачыненні да 21 грамадзяніна Беларусі, датычнага да рэпрэсій, — Канада прыняла сёлета ў красавіку, падчас візіту ў Атаву кіраўніцы АПК, беларускага дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай.
У жніўні 2023 года Канада ўвяла санкцыі ў дачыненні да 9 фізічных і 7 юрыдычных асоб — за парушэнне правоў чалавека ў Беларусі і падтрымку расійскай агрэсіі супраць Украіны. Тады пад абмежаванні трапілі чыноўнікі, суддзі і прапагандысты, у тым ліку кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант. Санкцый таксама былі скіраваныя на “Міністэрства абароны Беларусі, унутраныя войскі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, а таксама ваенна-вытворчыя і тэхналагічныя кампаніі”.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПацыенты ў Беларусі не бачаць, хто атрымлівае доступ да іх даных у электроннай сістэме аховы здароўя — прадстаўніца Фонду медсалідарнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСпоўнілася паўгода з пачатку штодзённых спробаў мігрантаў трапіць у ЕС праз беларуска-латвійскую мяжу (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваДа 2032 года урачоў можа стаць больш, але "ці ператворыцца колькасць у якасць — вялікае пытанне", заяўляе экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаТурэмная медыцына павінна перайсці ад МУС да Мінздароўя, псіхолагам трэба дбайна працаваць са зняволенымі — ВялічкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаКолькасць стратных арганізацый павялічылася за год больш чым на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць ІП працягвае змяншацца, юрыдычных асоб — расці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка



