У парламенце Італіі адкрылася выстава, прысвечаная беларускім палітвязням

18 чэрвеня, Позірк. Прысвечаная беларускім палітвязням выстава Ксішы Ангелавай “Мартыролаг Беларусі” адкрылася ў выставачнай залі парламента Італіі 18 чэрвеня.
“Выразная экспазіцыя, лісты беларускіх палітвязняў, прачытаныя ўдзельнікамі мерапрыемства, успаміны членаў суполкі беларусаў у Італіі і самой мастачкі пра пераслед і жаданне тых, хто прагне свабоды, быць пачутымі, зрабілі мерапрыемства незабыўным і выключным”, — паведамілі арганізатары.
У траўні выстава (“Алея свабоды / Беларускі мартыролаг”) працавала ў Варшаве. Як паведаміла тады Ангелава, партрэты палітвязняў яна піша больш за чатыры гады, іх ужо больш за 700.
Паводле звестак праваабарончага цэнтра “Вясна”, на 18 чэрвеня ў Беларусі 1.396 палітвязняў.
За чатыры гады паводле палітычна матываваных крымінальных справаў у краіне асуджана не менш за 5.133 чалавекі, ў “спіс экстрэмістаў” уключана 4,1 тыс. чалавек, у “спіс тэрарыстаў” КДБ унёс больш за 400 прозвішчаў, паведамляла “Вясна” ў траўні.

- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаЦіханоўская выступіць у Бруселі на Форуме парламенцкай дэмакратыі ЕСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій для замежных работнікаў перавысіла ў Беларусі 16 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаСумарная запазычанасць арганізацый з пачатку года павялічылася на 3% — да 274 млрд рублёўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка

