Расійскія вайсковыя верталёты будуць удзельнічаць у парадзе 3 ліпеня ў Мінску

22 чэрвеня, Позірк. Дзве групы верталётаў Ваенна-касмічных сіл Расіі прыбылі ў Беларусь для ўдзелу ў парадзе, які пройдзе ў Мінску 3 ліпеня з нагоды Дня незалежнасці, паведаміла прэс-служба беларускага Міністэрства абароны са спасылкай на начальніка Цэнтра падрыхтоўкі і перавучвання лётчыкаў вайсковай авіяцыі (РФ) Андрэя Папова.
Паводле яго слоў, у паветранай частцы парада возьмуць удзел верталёты Ка-52 і Мі-28 усіх мадыфікацый. Гэта верталёты выведвальна-ўдарнага і ўдарнага тыпаў, якія РФ выкарыстоўвае ў развязанай ёю вайне супраць Украіны.
Раней у Беларусь з Расіі для ўдзелу ў парадзе даставілі гаўбіцы “Мста-Б” і мінамётныя комплексы 2С12 “Сані”, а таксама танкі Т-34 (выкарыстоўваліся ў 1940-х гадах).
У агульнай складанасці чакаецца больш за 250 адзінак колавай і гусенічнай тэхнікі. Упершыню, паводле інфармацыі Мінабароны, у парадзе задзейнічаюць аператыўна-тактычныя комплексы “Іскандэр-М”.
15 траўня намеснік міністра абароны Андрэй Жук паведаміў, што ў парадзе 3 ліпеня возьме ўдзел больш за 6 тыс. вайскоўцаў. Запланаваны таксама ўдзел вайскоўцаў з Азербайджана, Казахстана, Кітая, Кыргызстана, Расіі, Узбекістана, Таджыкістана.
Прадстаўнікі 21 дзяржавы пацвердзілі ўдзел у святкаванні афіцыйнага Дня незалежнасці Беларусі.
У 1991–1996 гадах гэтае свята было прымеркаванае да даты прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце — 27 ліпеня. У выніку ініцыяванага Аляксандрам Лукашэнкам рэферэндуму галоўнае дзяржаўнае свята было перанесена на 3 ліпеня — дзень вызвалення Мінска ад гітлераўскай акупацыі ў 1944 годзе. Сёлета 80-я ўгодкі вызвалення.
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ першай палове 2026 года з дзяржпадтрымкай пабудавана амаль на траціну менш жылля для маючых патрэбу, чым годам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа апошні год запасы прадукцыі на складах беларускіх прадпрыемстваў выраслі на 1,5%, за пяць гадоў — больш чым удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа апошнія пяць дзён суседнія краіны ЕС зафіксавалі больш за 400 спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, з пачатку ліпеня — больш за 1,5 тыс.Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаГрузінская паліцыя склала пратакол на беларускага праваабаронцу Рамана Кісляка, які вымушана жыве ў Тбілісі без дакументаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства


