СК распачаў спецвытворчасць у дачыненні да Уладзіміра Раманенкі — за “распальванне варожасці” і “абразу”

24 чэрвеня, Позірк. Следчы камітэт 21 чэрвеня распачаў спецыяльную вытворчасць у дачыненні да Уладзіміра Раманенкі (нарадзіўся 15 сакавіка 1982 года), вынікае з абноўленага пераліку на сайце ведамства.
Мужчына з’яўляецца фігурантам крымінальнай справы паводле ч.1 арт. 130 (наўмысныя дзеянні, скіраваныя на ўзбуджэнне іншай сацыяльнай варожасці і варажнечы паводле прыкметы іншай сацыяльнай прыналежнасці), ч. 1 арт. 368 (публічная абраза прэзідэнта) і арт. 369 (публічная абраза прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў).
Раманенку прапанавана з’явіцца ў Касцюковіцкі раённы аддзел СК (Гомельская вобласць).
У спісе асоб, якія праходзяць па працэдуры спецвытворчасці, што вядзе згаданае ведамства, мужчына стаў 109-м.
Спецыяльная вытворчасць — вытворчасць па крымінальнай справе ў дачыненні да абвінавачанага, які знаходзіцца па-за межамі Беларусі і ўхіляецца ад яўкі ў орган, што вядзе крымінальны працэс. Магчымая па 34 складах злачынстваў, якія пераважна адносяцца да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх. Сярод іншага гэта акт тэрарызму, генацыд, наёмніцтва, здрада дзяржаве, дыверсія, стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім, масавыя беспарадкі, заклікі да санкцый ды інш.

- Грамадства, ЭканомікаУ Беларусі больш за 275 тыс. чалавек занята цяжкай фізічнай і напружанай працай — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ траўні Беларусь была лідарам у ЕАЭС паводле росту цэн на харчовыя тавары (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ студзені — траўні амаль палова ўсіх інвестыцый у асноўны капітал прыпала на прадпрыемствы Мінскай вобласці і сталіцыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць дзяцей, якія загінулі ў ДТЗ, за год павялічылася на 57% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка