У першым чытанні прынятыя папраўкі, якія рэгулююць блакаванне інтэрнэт-рэсурсаў

28 чэрвеня, Позірк. Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу (ПП НС) 28 чэрвеня прыняла ў першым чытанні праект закона аб змяненні Крымінальна-працэсуальнага кодэкса (КПК), у якім сярод іншага ўтрымліваюцца нормы аб абмежавальных мерах па блакіроўцы ашуканскіх сайтаў.
Паводле інфармацыі прэс-службы ніжняй палаты парламента, змяненне арт. 199 КПК дазволіць блакаваць інтэрнэт-рэсурсы, адрасы электроннай пошты, абаненцкія нумары, карты доступу ды іншае, што выкарыстоўваецца “для здзяйснення злачынстваў”.
Намеснік старшыні пастаяннай камісіі ПП НС па заканадаўстве Андрэй Ліс заявіў, што гаворка ідзе пра “інтэрнэт-рэсурсы па продажы якіх-небудзь тавараў, якія ствараюцца ашуканцамі для прыцягнення даверлівых пакупнікоў”.
“З гэтай мэтай орган крымінальнага пераследу будзе ўносіць абавязковае для выканання прадстаўленне юрыдычнай асобе або індывідуальнаму прадпрымальніку, які аказвае паслугі электрасувязі або паслугі па функцыянаванні інтэрнэт-рэсурса”, — падкрэсліў парламентарый, якога цытуюць дзяржаўныя СМІ.
Законапраект таксама ўтрымлівае папраўкі да КПК па пытаннях, якія тычацца паўнамоцтваў дзяржорганаў на стадыі дасудовай вытворчасці, арышту сродкаў на рахунках і дэпазітах у банках, нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях; грошай у электронных гаманцах, крыптавалюты, калі яны з’яўляюцца “прадметам злачынства”.
Паводле слоў Ліса, “зламыснікі, выкрадаючы грашовыя сродкі з рахункаў пацярпелых грамадзян, часта пераводзяць іх на прамежкавыя рахункі, якія належаць іншым асобам”. Змяненне арт. 132 КПК дасць следчым органам права арыштоўваць грошы на рахунках трэціх асоб, “калі маюцца падставы меркаваць, што яны з’яўляюцца прадметам злачынства, то бок былі ў некага выкрадзеныя, а затым забіраць іх на захоўванне да высвятлення ўсіх абставін”. Гэта, лічыць парламентарый, “дазволіць у далейшым вярнуць выкрадзенае пацярпелым”.
Законапраект сярод іншага таксама рэгулюе пытанне “замацавання падсуднасці Вярхоўнаму суду Рэспублікі Беларусь крымінальных спраў аб злачынствах, здзейсненых у дачыненні да прэзідэнта, які спыніў выкананне сваіх паўнамоцтваў, членаў яго сям’і”.

- Навіны Германіі, ПалітыкаБундэстаг адхіліў праект альтэрнатыўнай рэзалюцыі аб палітыцы ўрада ў сферы правоў чалавека са згадваннем БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаУ трэцім квартале грузінскія ўлады выслалі 15 беларускіх грамадзян, з пачатку 2026 года — 39 (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваУпершыню ў гісторыі літаратурнай прэміі Гедройца двое з трох пераможцаў — ананімізаваныя аўтары (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ Грузіі затрыманы беларус з пратэрмінаваным пашпартам, яму пагражае дэпартацыя ў Беларусь (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку 2026 года колькасць спробаў незаконнага пранікнення мігрантаў з Беларусі ў ЕС перавысіла 15 тыс. — аналізМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка

