Прэс-сакратар Лукашэнкі працуе над стварэннем інфармацыйнага канала БТ

28 чэрвеня, Позірк. Стварэнне на базе Белтэлерадыёкампаніі інфармацыйнага канала анансавала прэс-сакратар Аляксандра Лукашэнкі Наталля Эйсмант у інтэрв’ю праграме “СКАЖИНЕМОЛЧИ” на “Беларусь 1” 28 чэрвеня.
Ужо адбылася закрытая прэзентацыя канала, рыхтуецца адпаведная студыя, адзначыла яна.
Эйсмант паведаміла, што займаецца праектам яна разам з намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімірам Пярцовым, які пачаў працу над ім яшчэ на пасадзе міністра інфармацыі, старшынёй Белтэлерадыёкампаніі Іванам Эйсмантам і “пулам кіраўнікоў, які прыцягнуты для ўдзелу ў яго рэалізацыі”.
Прэс-сакратар Лукашэнка назвала стварэнне інфармацыйнага канала “знакавым праектам для ўсёй медыйнай сферы” і выказала пажаданне, каб гэта была “жывая, аператыўная пляцоўка”, на якой было б “шмат трансляцый аб найважнейшых палітычных падзеях”.
Пра тое, што “новы тэлеканал для прапаганды запусцяць у Беларусі”, паведаміў у сакавіку са спасылкай на свае крыніцы тэлеграм-канал “МатолькоПомоги”.
Пярцоў, які да гэтага быў міністрам інфармацыі, прызначаны на цяперашнюю пасаду ў красавіку.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–12 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаБельская назвала групу экспертаў па правах чалавека ў Беларусі "безадказнай структурай"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПольшча мадэрнізавала сістэму аховы мяжы з Беларуссю для выяўлення лятучых аб'ектаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа мінулы дзень суседнія краіны ЕС зафіксавалі 10 спробаў незаконнага пераходу з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка


