МЗС раскрытыкавала нядопуск беларускай дэлегацыі на сесію ПА АБСЕ ў Румыніі

29 чэрвеня, Позірк. “Дзеянні Бухарэста вядуць да яшчэ большага раз’яднання ва ўмовах і так сур’ёзнай эскалацыі ваенна-палітычнай сітуацыі ў рэгіёне АБСЕ”, — пракаментаваў прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз нядопуск беларускай дэлегацыі на 31-ю сесію Парламенцкай асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.
Ён сцвярджае, што “неправамерныя крокі з боку групы заходніх краін ужо сталі пэўнай сістэмай”.
Прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства падкрэсліў, што дзяржава, якая праводзіць штогадовую сесію ПА АБСЕ, згодна з прынятай у 2016 годзе рэзалюцыяй, “абавязана датрымлівацца прынцыпу адкрытасці мерапрыемстваў”.
“Прысутнасць на асамблеі — законнае права нашых парламентарыяў, — заявіў Глаз. — Але група краін цалкам наўмысна прымае рашэнне, скіраванае на падрыў асноў функцыянавання арганізацыі, на ўсвядомленую дэградацыю самой ідэі стварэння АБСЕ. Гэтыя краіны паказваюць нам, што не маюць намеру выконваць ніякія правілы, якія ствараюць ім нават мінімальны дыскамфорт”.
“Такія ўчынкі, у сваю чаргу, нівелюць ролю Парламенцкай асамблеі як ключавога форума АБСЕ для міжпарламенцкага ўзаемадзеяння і вядуць да недзеяздольнасці механізмаў АБСЕ. У гэтай сітуацыі цалкам апраўдана заява нашых парламентарыяў пра адмову прызнаваць рашэнні гэтай сесіі”, — дадаў прэс-сакратар МЗС.
31-я сесія ПА АБСЕ праходзіць 29 чэрвеня — 3 ліпеня ў Румыніі. Пра тое, што дэлегацыям Беларусі і Расіі адмовяць ва ўездзе ў краіну, румынскі МЗС папярэдзіў яшчэ 15 чэрвеня, аргументаваўшы сваё рашэнне пазіцыяй Бухарэста ў дачыненні да РФ у кантэксце развязанай ёю вайны супраць Украіны і да Беларусі, якая падтрымлівае дзеянні Крамля.
У першы дзень сесіі беларуская дэлегацыя выступіла з заявай, у якой паведаміла, што праз нядопуск да працы ПА АБСЕ Мінск “не прызнае рашэнні, якія могуць быць прынятыя падчас сесіі ў дачыненні да Беларусі”.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаЗахаду трэба пераламаць уплыў Расіі на розумы беларусаў, заяўляе ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛукашэнка баіцца быць забітым у выпадку паўторнага няўдалага ўварвання войскаў РФ з Беларусі ва Украіну — ФейгінМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская настойвае на тэме Беларусі ў парадку дня перамоў па Украіне, Будрыс не бачыць рэжым Лукашэнкі гульцом у гэтым працэсеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаКіраўнік МЗС Літвы аптымістычны наконт таго, што санкцыі ЕС у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі будуць падоўжаныя (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская: Прыклад Беларусі паказвае моц тэхналогій і медыя (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка



