Бізнес падтрымаў стварэнне Інстытута беларускай мовы — Баркоўскі

1 ліпеня, Позірк. Ідэя стварэння за мяжой Інстытута беларускай мовы знайшла падтрымку ў “нацыянальна арыентаваных бізнесменаў”, паведаміў “Позірку” намеснік прадстаўніцы па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) Павел Баркоўскі.
Ён адзначыў, што ў сувязі з гэтым ёсць “вялікія надзеі на хуткую практычную рэалізацыю і заснаванне адпаведнай структуры”.
Паводле слоў Баркоўскага, праект “не ставіць сабе за мэту супрацьстаяць афіцыйным структурам, накшталт Інстытуту мовазнаўства, які працягвае працаваць у Беларусі, але дбае пра пераемнасць і пашырэнне традыцыі, стварае гарантыю грамадскага ўдзелу ў вызначэнні лёсу беларускай мовы ў будучым”.
“Такія рэчы, як, прыкладам, моўныя кансультацыі, кадыфікацыя, маніторынг і зацвярджэнне новатвораў ці распрацоўка беларускамоўнай тэрміналогіі могуць быць скарыстаныя беларусамі як унутры краіны, так і па-за яе межамі. Мы спадзяёмся, што шматлікія распрацоўкі, зробленыя пры ўдзеле супрацоўнікаў будучага інстытута, акажуць дзейсны ўплыў на змяненне моўнай сітуацыі ў краіне і пашырэнне ролі беларускай мовы ва ўсім свеце”, — адзначыў суразмоўца “Позірку”.
Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаКіраўнік МУС Літвы заклікаў еўракамісара па ўнутраных справах адрэагаваць на гібрыдныя пагрозы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБанкі ў Беларусі за месяц павялічылі прыбытак на 11,5% — аналіз даных рэгулятараМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа дзесяць месяцаў 2025 года ў Беларусі звольнена на 3% працаўнікоў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаАдмоўнае сальда гандлю таварамі з краінамі па-за СНД перавысіла 7,4 млрд долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНарвегія выдзеліць новы транш для беларускіх рэпрасаваных — Вячорка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка


