РФ праводзіць у Беларусі такую ж палітыку, як на акупаваных землях Украіны — Ціханоўская

9 ліпеня, Позірк. Расія праводзіць у Беларусі такую ж палітыку, як на акупаваных землях Украіны, заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская ў інтэрв’ю чэшскаму медыя TN.CZ.
“Беларусь зараз дэ-факта акупаваная Крамлём. А [Аляксандр] Лукашэнка стаў памагатым [прэзідэнта РФ Уладзіміра] Пуціна, — сказала яна. — Мэта складаецца ў тым, каб замацаваць расійскую прысутнасць на доўгія гады наперад. Гаворка ідзе не толькі пра ваенны кантроль, але і пра палітычны, эканамічны, інфармацыйны і культурны кантроль”.
Паводле яе слоў, у краіне адбываецца русіфікацыя ўсіх сфер жыцця, Расія супраць волі народа разбурае яго “беларускую нацыянальную і еўрапейскую ідэнтычнасць”.
Лукашэнка, заявіла палітык, “па дробках прадае” Беларусь Расеі: “Пуцін і Лукашэнка зрабілі дзевяць мільёнаў беларусаў закладнікамі сваёй палітыкі, законы мяняюцца, расійская прысутнасць у Беларусі павялічваецца”.
“Многія беларусы жывуць у расійскай інфармацыйнай прасторы, гэта вялікая пагроза. Мы павінны забяспечыць, каб усе пагадненні, падпісаныя двума ўзурпатарамі, у будучыні былі прызнаныя несапраўднымі”, — дадала дэмлідар.
У сітуацыі, калі Расія імкнецца ўмацаваць кантроль над Беларуссю, краіна можа стаць “пастаяннай пагрозай еўрапейскаму кантыненту”, лічыць Ціханоўская.
Яна адзначыла, што “ў краіне працягваюцца рэпрэсіі, штодня затрымліваюць дзясяткі людзей”. Ад свайго мужа Сяргея Ціханоўскага палітык не атрымлівала ніякіх вестак ужо 15 месяцаў і не ведае, ці жывы ён. “Мы жывем як у ГУЛАГу, як пры Сталіне”, — падкрэсліла дэмлідар.
“Падзенне рэжыму Лукашэнкі — задача для беларускага народа, але мы не можам даць рады ў адзіночку, — адзначыла Ціханоўская. — Нам патрэбная міжнародная салідарнасць і падтрымка. У 2020 годзе, калі пачаліся нашыя пратэсты, беларусы былі гатовыя да пераменаў. Але свет не быў. Цяпер дэмакратычны свет больш згуртаваны, не мае больш ілюзій наконт Лукашэнкі ці Пуціна, але ўнутры Беларусі не хапае імпульсу”.
Паводле яе слоў, для беларусаў “можа адкрыцца новае акно магчымасцей”. Трыгерам можа стаць, напрыклад, перамога Украіны ў вайне, эканамічны крызіс у Беларусі, раскол эліт.
На пытанне, якую ролю магла б адыграць Беларусь у выпадку канфлікту Расіі з краінамі НАТО, Ціханоўская адказала, што Пуцін, “вядома, можа скарыстацца рэжымам Лукашэнкі і тэрыторыяй Беларусі”, як ён гэта зрабіў у 2022 годзе. Аднак, калі гэта адбудзецца, лічыць палітык, “беларусы адрэагуюць, і наступствы для Пуціна і Лукашэнкі могуць быць сур’ёзнымі”.
Лепшае, што можа зрабіць дэмакратычны свет, на думку Ціханоўскай, — “працягваць падтрымліваць Украіну, але таксама і дэмакратычную Беларусь”, якая “можа змяніць правілы гульні” ў гэтым крызісе. Перамены ў Беларусі — “гэта пытанне не толькі дэмакратыі, але і бяспекі ўсёй Еўропы”, падкрэсліла яна.


- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала вызваленне палітвязняў з кіраўніком МЗС Эстоніі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПаказчыкі Нацыянальнага індэкса правоў чалавека застаюцца “стабільна нізкімі” — БХКМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Навіны Германіі
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаУрач Салавей: Сістэма беларускіх турмаў не забяспечвае жанчынам нават мінімальнага ўзроўню абароны здароўяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаBEROC: Павышэнне Нацбанкам стаўкі рэфінансавання — моцна запозненая мера (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Навіны ГерманііУ 2024 годзе Беларусь заняла другое месца ў свеце па колькасці выдадзеных Германіяй пяцігадовых шэнгенскіх віз (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка