“БелВЭБлізінг” зноў прафінансуе куплю вагонаў для падсанкцыйнага “Гродна Азота”
10 ліпеня, Позірк. Кампанія “БелВЭБлізінг” і прадпрыемства “Гродна Азот” падпісалі мемарандум аб развіцці “ўзаемавыгаднай супрацы”, вынікае з паведамлення прэс-службы “Банка БелВЭБ”.
У дакуменце гаворка ідзе пра “фінансаванне набыцця ў лізінг цягавага чыгуначнага рухомага саставу” для згаданага гродзенскага прамысловага вытворцы.
Паводле інфармацыі банка, у 2023–2024 гадах ужо рэалізаваныя праекты “па аснашчэнні парку рухомага саставу “Гродна Азота” сучасным спецыялізаваным грузавым чыгуначным саставам расійскай вытворчасці ў колькасці 590 адзінак” (першапачаткова заяўлялася пра 440 вагонаў).
У верасні 2022 года “БелВЭБлізінг” прафінансавала пастаўку “Беларуськалію” вагонаў-хопераў для перавозкі мінеральных угнаенняў.
“БелВЭБлізінг” — лізінгавая арганізацыя, створаная ў 2018 годзе пры ўдзеле ВЭБ.РФ і “Банка БелВЭБ”. Асноўны кірунак дзейнасці кампаніі — лізінгавае фінансаванне высокатэхналагічнага абсталявання, вырабленага ў Расійскай Федэрацыі.
“Банк БелВЭБ” (раней “Белзнешэканомбанк”) трапіў пад амерыканскія санкцыі, уведзеныя супраць Расіі. “Гродна Азот” знаходзіцца пад санкцыямі ЕС, ЗША, Канады і Вялікабрытаніі.
Галоўным акцыянерам банка з’яўляецца карпарацыя ВЭБ.РФ, якой належыць 97,52% акцый. Яна ўвайшла ў санкцыйны спіс ЗША, прыняты ў адказ на прызнанне Расіяй незалежнасці так званых “данецкай і луганскай народных рэспублік” — раёнаў адпаведных абласцей Украіны, якія не кантралююцца Кіевам.
У сувязі з падтрымкай уладамі ў Мінску ваеннай агрэсіі Расіі ўкраінскія ўлады шукаюць і арыштоўваюць на сваёй тэрыторыі маёмасць беларускіх кампаній, у тым ліку вагоны для перавозкі калійных угнаенняў і самі ўгнаенні.
2 верасня 2022 года Нацыянальная паліцыя паведаміла пра арышт 390 чыгуначных вагонаў, якія належаць двум беларускім і васьмі расійскім прадпрыемствам, на агульную суму каля 400 млн грыўняў (на той момант 10, 9 млн долараў).
Паводле афіцыйных даных, на 24 лютага 2022 года, калі пачалося поўнамаштабнае ўварванне РФ, на тэрыторыі Украіны знаходзілася больш за 7 тыс. вагонаў, якія належаць Беларускай чыгунцы і іншым прадпрыемствам краіны.
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ГрамадстваТРВОД чакае, што на Вадохрышча ў вадаёмы акунецца 300 тыс. чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУраджайнасць памідораў у цяпліцах зніжаецца ў гадавым выражэнні восем месяцаў запар — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка