Белгідрамет прагназуе рэкордную ў гэтым дзесяцігоддзі спёку

10 ліпеня, Позірк. Праз некалькі дзён у Беларусі чакаецца рэкордная ў гэтым дзесяцігоддзі спёка, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз прагнозных і архіўных даных Белгідрамета.
Паводле інфармацыі сіноптыкаў, 10 і 11 ліпеня максімальная тэмпература павысіцца да 32 градусаў, 12-га — да 36, 13-га і 14-га — да 37. Некаторыя матэматычныя мадэлі дапускаюць і больш высокія значэнні.
Апошні раз такія высокія тэмпературы назіраліся 1 ліпеня 2019 года (36,4 градуса ў Брагіне) і 23 чэрвеня 2021 года (37,1 градуса ў Акцябрскім — абсалютны рэкорд месяца для ўсёй краіны).
Самая высокая тэмпература ў Беларусі была зафіксавана 8 жніўня 2010 года ў Гомелі — 38,9 градуса. Гістарычны максімум ліпеня — 37,9 градуса (29 ліпеня 1936 года ў Лельчыцах і 30 ліпеня таго ж года ў Гомелі).
Другі летні месяц гэтага года чакаецца на 1 градус цяплейшым за норму, паведамілі прадстаўнікі Белгідрамета на прэс-канферэнцыі 8 ліпеня. З сямі апошніх ліпеняў пяць былі халаднейшымі за норму. У 2017 годзе сярэдняя тэмпература апынулася ніжэй сярэдніх шматгадовых значэнняў на 0,9 градуса (17,5 супраць 18,4), у 2019-м — на 1,3 (17,1 супраць 18,4), у 2020-м — на 0,1 (18,3 супраць 18,4), у 2022-м — на 0,5 (18,4 супраць новай нормы 18,9), у 2023-м — на 0,3 (18,6 супраць 18,9).
У той жа час ліпень 2021 года заняў другое месца сярод самых гарачых з пачатку інструментальных метэаназіранняў у 1881 годзе. Сярэдняя тэмпература перавысіла норму на 4,1 градуса і склала 22,5. Яшчэ цяплей было толькі ў ліпені 2010 года (22,6).
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў красавіку 2025 года знізіўся на 3,6%, з пачатку года — на 13,2% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваМНС ліквідуе яшчэ адзін буйны лясны пажар — каля мяжы з УкраінайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаАфіцыйны курс долара ў Беларусі за студзень — красавік 2025 года знізіўся на 12,2% — другое месца на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 26–30 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа год колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў зменшылася на 6,3% — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаГродзенская вобласць, экс-намеснік старшыні якой узначаліў Дзяржкаммаёмасць, сярод лідараў па нявыкарыстаных плошчах у дзяржуласнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка