Польшча перастала ўпускаць грузавікі з пункта Казловічы — мытня Беларусі

10 ліпеня, Позірк. Польшча перастала прымаць вялікагрузныя аўтамабілі, што едуць з пункта пропуску Казловічы (з іншага боку — Кукурыкі), паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі.
Паводле інфармацыі ведамства, рух спыніўся а 3 гадзіне раніцы 10 ліпеня.
“Калі ўчора тут грузавікоў у чарзе не было, то за мінулую ноч іх колькасць вырасла да 600, — гаворыцца ў паведамленні. — Са слоў кіроўцаў, якія перасякаюць беларуска-польскую мяжу, палякі ўзмацнілі кантроль”.
У бок Беларусі фуры праз гэты пункт пропуску “пакуль ідуць, але значна павольней, чым звычайна”.
Казловічы (Кукурыкі) — адзіны пункт, праз які вялікагрузы з Беларусі могуць трапіць у Польшчу.
22 чэрвеня міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў, што “ў сувязі з дзеяннямі Беларусі” на мяжы Варшава разглядае магчымасць закрыцця пунктаў пропуску паміж дзвюма краінамі. 3 ліпеня ў эфіры Radio Zet чыноўнік даў зразумець, што пытанне закрыцця пасажырскага руху не абмяркоўваецца.
Пасля вынясення палітычна матываванага выраку журналісту, актывісту неафіцыйнага Саюза палякаў Беларусі Анджэю Пачобуту (8 гадоў пазбаўлення волі) 10 лютага 2023 года Польшча на нявызначаны тэрмін закрыла адзін з двух даступных для падарожнікаў пунктаў пропуску — Баброўнікі (з беларускага боку Бераставіца).
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ГрамадстваІнфармацыя больш як пра траціну тэмпературных анамалій у 2025 годзе паступіла з космасу — НАН БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 8,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства



