Беларускія студэнты абмеркавалі праблемы з МЗС Польшы, кіраўніцтвам праграмы Каліноўскага

10 ліпеня, Позірк. Праблемы беларускіх студэнтаў абмеркавалі ў Сенаце Польшчы на сустрэчы, арганізаванай віцэ-спікерам верхняй палаты парламента Міхалам Каміньскім, паведамляе “Парламенцкі канал”.
З дэлегацыяй беларускіх студэнтаў, якія навучаюцца ў Польшчы, правялі перамовы намесніца міністра замежных спраў Ганна Радван, дырэктар стыпендыяльнай праграмы імя Кастуся Каліноўскага Ян Маліцкі.
Паведамляецца, што на сустрэчы абмяркоўваліся тэмы “вызвалення стыпендыятаў праграмы Каліноўскага ад аплат за навучанне ў польскіх універсітэтах, магчымасці для беларускіх студэнтаў выдаваць візавыя запрашэнні для сваіх сем’яў, праблемы з выдачай апастыляў для неабходных дакументаў у Беларусі”.
Паводле інфармацыі рэсурса, бакі дамовіліся “арганізаваць сустрэчу на высокім узроўні з прэзідыумам Канферэнцыі рэктараў польскіх універсітэтаў”. Сцвярджаецца, што МЗС Польшчы “працуе ў кірунку спрашчэння працэдур для беларусаў”.
У Польшчы пражывае больш за 300 тыс. беларускіх грамадзян, у краіне навучаецца звыш 12 тыс. студэнтаў з Беларусі.
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале ВУП знізіўся на 0,4%, год таму быў рост на 3,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаУ мінулыя суткі зафіксаваная рэкордная ў 2026 годзе колькасць спробаў нелегальнага пераходу мяжы Беларусі з ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ першым квартале лідарам па падаражэнні харчовых тавараў была Гродзенская вобласць, нехарчовых — Гомельская, паслуг — МінскМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка



