Беларускі рэжым “перайшоў да выкрадання” грамадзян Літвы, сцвярджае спецслужба гэтай краіны

11 ліпеня, Позірк. Беларускі рэжым “без усялякай нагоды перайшоў да выкрадання грамадзян Літвы”, заявіў у інтэрв’ю парталу 15min.lt кіраўнік літоўскага Дэпартамента дзяржаўнай бяспекі (ДДБ) Дарус Яўнішкіс.
Такім чынам ён пракаментаваў вынесены Мінскім гарадскім судом прыгавор загадчыцы маркетынгавай службай санаторыя Belorus (літоўскі Друскінінкай), грамадзянцы Беларусі і Літвы Алене Раманаўскене — 6 гадоў пазбаўлення волі.
“Хачу перасцерагчы нашых грамадзян, у якіх яшчэ ёсць жаданне паехаць у Беларусь за больш таннымі таварамі або бензінам. Гэты выпадак сур’ёзна паказвае, што беларускі рэжым мае намер выкрадаць літоўскіх грамадзян”, — заявіў Яўнішкіс. Ён анансаваў “пэўныя меры ў адказ з боку літоўскіх уладаў”.
ДДБ “бачыць беларусаў”, якія працуюць у Літве, але вяртаюцца на радзіму. “Там яны сутыкаюцца з беларускім КДБ, дзе іх дапытваюць і вярбуюць, у нас ёсць факты”, — сцвярджае кіраўнік спецслужбы.
“У людзей, якія прыехалі сюды, ёсць сваякі ў Беларусі, якія могуць быць запалоханыя рэжымам, некаторыя з іх згаджаюцца супрацоўнічаць, — сказаў Яўнішкіс. — Так яны ствараюць выведвальныя магчымасці. Мы бачым тут шмат пагроз, але часам атрымліваем крытыку ад палітыкаў, што мы пераацэньваем сітуацыю. Але мы проста хочам абараніць нашу краіну ад рэальных пагроз”.
Паводле слоў чыноўніка, Літва — “памежная дзяржава ў кантэксце вайны РФ ва Украіне”, таму “вельмі цікавая расійскім і беларускім спецслужбам”, якіх “хвалюе настрой народа, якія ідуць палітычныя працэсы, які ўрад прыйдзе”.
Праблему так званага “літвінізму” кіраўнік ДДБ назваў “інструментам беларускага КДБ для павышэння напружанасці паміж літоўскай і беларускай суполкамі, эскалацыі канфлікту”. “Вядома, гэта не значыць, што ніхто з беларускай дыяспары ў гэта не верыць. Некаторыя свята вераць, іншым кажуць верыць у гэта і правакаваць”, — лічыць Яўнішкіс.
Пра прысуд Раманаўскене стала вядома 11 чэрвеня з паведамлення тэлеканала АНТ. Справа разглядалася ў закрытым рэжыме. Паводле версіі абвінавачвання, якую пераказала дзяржСМІ, ДДБ больш за 10 гадоў таму завербаваў жанчыну, а таксама “дырэктара санаторыя”, асуджанага на 9 гадоў зняволення за “здраду дзяржаве” (праваабаронцы мяркуюць, што гаворка пра галоўнага лекара санаторыя Андрэя Кобеля).
Сёлета ў сакавіку ДДБ заяўляў, што ў Літве “няма арганізаваных груп, якія прапагандуюць ідэалогію літвінізму”, якія маглі б “прадстаўляць пагрозу незалежнасці, канстытуцыйнаму ладу і тэрытарыяльнай цэласнасці краіны”.
“Пад выглядам літвінізму таксама робяцца спробы дыскрэдытаваць дэмакратычную апазіцыю ў Беларусі і выклікаць варожасць літоўскіх грамадзян з беларусамі, якія пражываюць у краіне”, — звярнула ўвагу ведамства.

- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаПагалоўе буйной рагатай жывёлы ў Беларусі за год зменшылася на 2,5%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаВузкасць рынку накапляльных відаў страхавання ўскладняе яго рост, пагаршае якасць паслуг — часопіс Мінфіна (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка