Вайскоўцы ССА пачалі сумесныя вучэнні ў Казахстане — Мінабароны

14 ліпеня, Позірк. Вайскоўцы Сіл спецыяльных аперацый (ССА) УС Беларусі пачалі ў Казахстане сумесныя міжнародныя тактыка-спецыяльныя вучэнні “Вяршыня братэрства — 2024”, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.
Адкрыццё вучэнняў адбылося на пляцы 37-й дэсантна-штурмавой брыгады ССА Узброеных сіл Казахстана, адзначае ведамства.
“Найбліжэйшым часам вайскоўцы, якія ўдзельнічаюць у вучэнні, зробяць 300-кіламетровы марш на палігон, дзе будуць выконваць вучэбна-баявыя задачы”, — гаворыцца ў паведамленні.
ДзяржСМІ паведамляюць, што асноўны этап вучэнняў пройдзе на вайсковым палігоне “Тактал” у “адным з рэгіёнаў Казахстана”, з беларускага боку ў іх бяруць удзел “больш за 50 вайскоўцаў ССА”.
Заяўляецца, што “беларускі армейскі спецназ пройдзе поўны курс баявой падрыхтоўкі ў горна-пустыннай мясцовасці Казахстана”.
На сайце Мінабароны Казахстана няма інфармацыі аб пачатку вучэнняў.
У аглядзе асноўных падзей 8–14 ліпеня ў ютуб-канале казахстанскага абароннага ведамства адсутнічае згадка пра “Вяршыню братэрства — 2024”. Асноўная ўвага там нададзеная вучэнням “Бірлестік — 2024”, якія праходзяць у Мангістаўскай вобласці з удзелам вайскоўцаў Казахстана, Азербайджана, Кыргызстана, Таджыкістана і Узбекістана.
У тэлеграм-канале беларускага абароннага ведамства твары ўдзельнікаў вучэнняў заблюраныя.
У 2020 годзе ССА ўдзельнічалі ў падаўленні масавых пратэстаў, уключаючы выкарыстанне зброі. Ад рук байцоў падраздзяленняў у Мінску загінуў пратэстовец Аляксандр Тарайкоўскі, у Брэсце — Генадзь Шутаў.
Вайскоўцы Казахстана 3 ліпеня ў Мінску бралі ўдзел у парадзе з нагоды Дня незалежнасці. Акрамя іх, маршам прайшлі воінскія падраздзяленні Беларусі, Азербайджана, Кітая, Кыргызстана, Расіі, Узбекістана, Таджыкістана.


- Грамадства, ПалітыкаУ дзень заявы Туска пра гатоўнасць адкрыць яшчэ два памежныя пераходы зафіксаваная рэкордная за тыдзень актыўнасць нелегалаў на польскай мяжы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛукашэнка захапіў уладу толькі дзякуючы жорсткасці, рэпрэсіям і падтрымцы Пуціна — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаПасля паслаблення амерыканскіх санкцый "Белавія" будзе прасцей працаваць з доларам — гендырэктар перавозчыкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская: У дэмакратыі ёсць інструменты, каб спыніць дыктатараў і войны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- ГрамадстваУ Беларусі больш чым у 30 тыс. чалавек дыягнаставаны псарыязМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка

