Ціханоўская абмеркавала з кіраўніцтвам Польскай гандлёвай палаты дыскрымінацыю беларускага бізнесу (абноўлена)
Дададзеныя 5-ты і 6-ты абзацы
15 ліпеня, Позірк. Пытанні дыскрымінацыі беларусаў і звязаных з імі кампаній абмеркавала дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская на сустрэчы 15 ліпеня з кіраўніцтвам Польскай гандлёвай палаты.
Як паведамляе прэс-служба беларускага палітыка, па выніках сустрэчы бакі дамовіліся аб падпісанні супольнага трохбаковага ліста дэмлідара, Aсацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой (АBBA) і гандлёвай палаты на адрас Камісіі па фінансаваму нагляду (KNF) і Саюза польскіх банкаў.
Акрамя таго, дасягнутая дамоўленнасць аб арганізацыі сустрэчы прадстаўнікоў гандлёвай палаты і ABBA з менеджментам KNF, Саюза польскіх банкаў і камерцыйных банкаў у Польшчы для “вырашэння пытанняў, звязаных са складанасцямі беларусаў у адкрыцці рахункаў, іх абслугоўванні, атрыманні крэдытаў і г.д”.
Таксама бакі абмеркавалі абарону інтарэсаў беларускага бізнесу ў Польшчы праз “наладжванне кантактаў з польскімі нацыянальнымі і лакальнымі ўладамі”, прадпрымальнікамі і СМІ.
У гэты ж дзень Ціханоўская сустрэлася з кіраўніцтвам і прадстаўнікамі АВВА, з якімі абмеркавала “выклікі для беларускага бізнесу ў Польшчы і краінах Балтыі”, “праблемы раз’яднанасці беларускай бізнес-супольнасці і магчымыя шляхі іх вырашэння”.
Паведамляецца, што ўдзельнікі сустрэчы “дамовіліся працаваць на карысць аб’яднання беларускай бізнес-супольнасці і супрацьдзейнічаць дыскрымінацыі беларусаў і бізнесаў з беларускімі каранямі ў Польшчы, у тым ліку ў банкаўскім сектары”.
Польская гандлёвая палата — найбуйнейшая незалежная арганізацыя ў Польшчы, якая прадстаўляе каля 300 тыс. суб’ектаў бізнесу. Палата супрацоўнічае з ABBA, “садзейнічае сумленнаму беларускаму бізнесу ў Польшчы і плануе працягваць гэтую працу”.
Ціханоўская знаходзіцца з працоўным візітам у Польшчы 13–15 ліпеня. Перамовы з кіраўніцтвам Польскай гандлёвай палаты — першая з афіцыйных сустрэч палітыка ў рамках візіту.
Анансуюцца таксама сустрэчы з прадстаўнікамі беларускага бізнесу, былымі палітвязнямі. У Міністэрстве ўнутраных спраў Польшчы Ціханоўская абмяркуе праблему легалізацыі беларусаў.
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаБелстат: Даўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 20,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ПалітыкаПамілаванне палітвязняў не кажа пра змену палітыкі Лукашэнкі — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+