У Кабардзіна-Балкарыі ратавальнікі МНС РФ эвакуююць цела загінулага беларуса

Горы ў Кабардзіна-Балкарыі
Ілюстратыўнае фота: ladya-kmv.ru
16 ліпеня, Позірк. У Кабардзіна-Балкарыі ратавальнікі эвакуююць цела загінулага беларуса, паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Расіі.
На момант прыбыцця спецыялістаў у цясніну Ірык-Чат 34-гадовы мужчына, які быў у складзе беларускай турыстычнай групы з 14 чалавек, памёр. 15 ліпеня ён сарваўся са скалы і траўмаваўся.
МНС адзначае, што турысты не зарэгістравалі свой маршрут у ведамстве.
У верасні 2023 года ў гэтым жа рэгіёне сарваўся і загінуў 40-гадовы беларускі турыст, у ліпені — жанчына 1955 года нараджэння.
Таксама ў ліпені 2023 года на вышыні 5.100 метраў ратавальнікі знайшлі і эвакуявалі пяць турыстаў, у тым ліку чатырох грамадзян Беларусі. Група не зарэгістравала маршрут у МНС.
Матэрыял даступны толькі падпісчыкам
ПОЗІРК+

Палітыка
Стужка навін
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 27–30 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваМУС рэкамендуе прыбываць на святочныя мерапрыемствы 3 ліпеня загадзя — праз надгляд і абмежаванне руху (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка