Забарона краін Балтыі на ўезд беларускіх аўтамабіляў не паўплывае на працу службы эвакуацыі BySol — Стрыжак

18 ліпеня, Позірк. “Нягледзячы на абмежаванні па аўтамабільных нумарах з боку Літвы, Латвіі і Эстоніі”, служба эвакуацыі фонду салідарнасці BySol працягне працу ў штатным рэжыме, паведаміў на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку” сузаснавальнік арганізацыі праваабаронца Андрэй Стрыжак.
“Позірк” звярнуўся да яго па падрабязнасці, але праваабаронца ўстрымаўся ад каментара.
Забарону на ўезд аўтамабіляў з беларускім нумарамі Рыга ўвяла з 16 ліпеня, Вільнюс — з 18-га. Талін паведаміў аб аналагічных дзеяннях, але канкрэтную дату не назваў.
У правілах пропуску аўтамабіляў дзейнічаюць выключэнні.
На раніцу 18 ліпеня Літва не прапусціла на сваю тэрыторыю 26 аўтамабіляў з беларускімі нумарамі.
Краіны Балтыі патлумачылі рашэньне санкцыямі ЕС, якія прынятыя ў дачыненьні да Беларусі ў сувязі з удзелам рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны. Сярод іншага пашыраная забарона на перавозку грузаў аўтатранспартам па тэрыторыі ЕС прычэпамі і паўпрычэпамі з беларускай рэгістрацыяй, у тым ліку пры перавозцы грузавікамі, зарэгістраванымі не ў Беларусі.
Акрамя таго, каб мінімізаваць рызыку абыходу санкцый, зарэгістраваным у ЕС кампаніям, якія належаць беларускім фізічным або юрыдычным асобам на 25% або больш, “павінна быць забаронена станавіцца аўтатранспартным прадпрыемствам або перавозіць тавары аўтатранспартам у саюзе, у тым ліку транзітам”.
Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская заявіла 16 ліпеня, што “абмежаванні на ўезд у Еўрасаюз аўтамабіляў з беларускай рэгістрацыяй — “паспешнае і шкоднае рашэнне, якое б’е па людзях, а не па рэжыме Лукашэнкі”.
На гэтым фоне Лукашэнка ўхваліў ініцыятыву свайго МЗС аб увядзенні з 19 ліпеня бязвізавага рэжыму для 35 грамадзян краін Еўропы, якія ўязджаюць праз памежныя пераходы і аэрапорты.
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прыватнага сектара па крэдытах вырасла за год у 5,5 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаУ Гомелі і вобласці КДБ працягвае праверку адвакатаў — крыніца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаНа чварціну вырасла за год пратэрмінаваная запазычанасць фізічных асоб па крэдытах (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла амаль у 6 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБанкі за месяц павялічылі прыбытак амаль на траціну — даныя рэгулятара (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка