Рыжанкоў сабраўся ў Паўночную Карэю з “афіцыйным візітам у адказ”

22 ліпеня, Позірк. Наведаць Карэйскую Народна-Дэмакратычную Рэспубліку 23–25 ліпеня мае намер беларуская дэлегацыя на чале з міністрам замежных спраў Максімам Рыжанковым, паведамляе прэс-служба знешнепалітычнага ведамства.
Адзначаецца, што афіцыйны візіт пройдзе на запрашэнне МЗС КНДР.
Заяўлена, што гэта візіт у адказ. Міністр замежных спраў Паўночнай Карэі (на той момант пасаду займаў Ры Су Ён), мяркуючы з інфармацыі беларускага МЗС, наведваў Беларусь 9 гадоў таму — у сакавіку 2015-га.
Сёлета ў красавіку ў рамках “планавых палітычных кансультацый” паміж знешнепалітычнымі ведамствамі дзвюх краін Пхеньян наведваў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Яўген Шастакоў.
18 студзеня кіраўнік МЗС Сяргей Алейнік (сышоў з пасады 27 чэрвеня) абмеркаваў “паглыбленне супрацы” з намеснікам міністра замежных спраў Паўночнай Карэі Кімам Сонгам Жыёнгам. Сустрэча адбылася на палях саміту Руху Недалучэння ў Кампале (Уганда).
Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 9 верасня 2023 года кіраўніка Паўночнай Карэі Кім Чэн Ына з Днём утварэння КНДР, заявіў, што “кантакты Мінска і Пхеньяна ў розных галінах працягнуць умацоўвацца, робячы важкі ўнёсак у пабудову больш справядлівага і бесканфліктнага свету, набліжаючы пераход міжнароднай сістэмы да шматпалярнага парадку”.
На перамовах з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным летась 15 верасня ў Сочы Лукашэнка выказаў меркаванне, што РФ, Беларусь і КНДР маглі б “падумаць пра супрацу недзе на траіх”.
- Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ сакавіку Літва прадаставіла статус уцекача траім грамадзянам Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве працягвае зніжацца, за два гады — на 21% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваНа лінію кругласутачнай службы экстранай псіхалагічнай дапамогі штомесяц паступае больш за 1,5 тыс. званкоўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаБХК заклікаў стварыць і прасоўваць беларускамоўную юрыдычную тэрміналогію ў галіне роўнасці і антыдыскрымінацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка



