Лукашэнка заклікаў знайсці шляхі супрацоўніцтва з ЕС

22 ліпеня, Позірк. “Нашыя асноўныя два партнёры — Расія і Кітай. Гэта нашыя традыцыйныя партнёры. Гэта наш “якар”. Мы заякарыліся”, — заявіў Аляксандр Лукашэнка 22 ліпеня ў Мінску на нарадзе па пытаннях развіцця беларускай прамысловасці.
Адзначыўшы, што Беларусь “паспяхова развівае стасункі і з іншымі дружалюбнымі краінамі”, ён разам з тым заклікаў “знайсці шляхі супрацоўніцтва” з Еўрапейскім саюзам. “Калі ім трэба нешта купіць, а нам трэба прадаць у іх на рынку — гэта ўзаемавыгадны інтарэс”, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.
Паводле слоў Лукашэнкі, якія прыводзіць неафіцыйны тэлеграм-канал яго прэс-службы “Пул першага”, краінам Афрыкі і далёкай дугі “патрэбная механізацыя ў розных галінах”. Ён даручыў, каб паралельна з пастаўкамі беларускай прадукцыі “ішло навучанне, ствараліся сэрвісныя цэнтры”. “Гэта ўнікальная магчымасць прыйсці ў гэтыя рэгіёны сур’ёзна і надоўга. Тым больш яны маюць што прапанаваць Беларусі”, — лічыць спікер.
Пры гэтым Лукашэнка раскрытыкаваў урад, “профільнага віцэ-прэм’ера за абуральную працу на ўнутраным рынку”, падкрэсліўшы, што трэба забяспечыць яго “разумную абарону”.
У той жа час “абсалютную абарону ўнутранага рынку” ад імпарту ён не лічыць “магчымым варыянтам”, паколькі “ў адказ іншыя краіны закрыюць свае рынкі для айчыннай прадукцыі”.
1 ліпеня пачалі дзейнічаць новыя санкцыі Еўрасаюза ў дачыненні да Беларусі, якія забараняюць экспарт, імпарт і транзіт шырокага шэрагу тавараў, уключаючы прамысловыя. Спіс прадукцыі, якую забаронена ўвозіць у ЕС з Беларусі, займае 18 старонак, з ЕС у Беларусь — 36.
Пад еўрапейскімі санкцыямі, уведзенымі за падтрымку вайны РФ супраць Украіны, парушэнні правоў чалавека ў Беларусі, знаходзіцца шэраг вядучых беларускіх прамысловых прадпрыемстваў.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 18 жніўня — 10 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаПраваабаронца Кісляк абскардзіў адмову ў прытулку ў Грузіі ў Камітэце па правах чалавека ААН (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ сістэме сярэдняй адукацыі Беларусі задзейнічана каля 2 тыс. "кіраўнікоў па ваенна-патрыятычным выхаванні"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаЗа сем месяцаў 2025 года ў абароненым грунце вырашчана на 0,7% менш гародніны, чым за той жа леташні перыядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка