Латушка дасць паказанні ў польскай пракуратуры ў якасці пацярпелага

24 ліпеня, Позірк. Паказанні ў якасці пацярпелага дасць 24 ліпеня ў Дэпартаменце па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю Нацыянальнай пракуратуры Польшчы ў Лодзі намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка.
Палітык адзначыў у сваім тэлеграм-канале, што пракуратура ініцыявала справу “аб падбухторванні ўстаноўленай асобы да забойства, якое ажыццяўлялася асобай, якая мае дачыненне да дзейнасці замежнай разведкі супраць Рэспублікі Польшча”.
Інфармацыя пра расследаванне з’явілася 19 ліпеня. Як стала тады вядома “Позірку” з дакумента, які маецца ў распараджэнні рэдакцыі, справа ўзбуджаная паводле артыкулаў аб “падбухторванні да забойства” і “дзейнасці замежных спецслужбаў”.
“Паводле неафіцыйнай інфармацыі з сілавых структур Польшчы, якую я маю, з пачатку года было прадухілена дзве пагрозы ў дачыненні да мяне на польскай тэрыторыі”, — заявіў тады ў каментарыі “Позірку” Латушка.
“Апошнім часам мы фіксуем актывізацыю спробаў ціску на канкрэтных членаў каманды Народнага антыкрызіснага ўпраўлення з боку асоб, якія прадстаўляюцца супрацоўнікамі КДБ. Яны ўжываюць метады подкупу, шантажу, пагроз, рэпрэсій у дачыненні да родных і блізкіх членаў нашай каманды. У нас зафіксаваныя доказы гэтых дзеянняў”, — сказаў кіраўнік НАУ.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНелегальныя мігранты 100 дзён запар спрабуюць трапіць з Беларусі ў ЛатвіюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



