З 1 жніўня бюджэт пражытачнага мінімуму вырасце на 3,4%

25 ліпеня, Позірк. Бюджэт пражытачнага мінімуму (БПМ) у сярэднім на душу насельніцтва з 1 жніўня па 31 кастрычніка 2024 складзе 433 рублі (+14,27), вынікае з пастановы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Такім чынам, у сярэднім на душу насельніцтва новы памер БПМ вырасце на 3,4% (з 1 траўня — 418,73 рубля).
Паводле згаданай пастановы, для працаздольнага насельніцтва БПМ у найбліжэйшыя месяцы будзе складаць 462,26 рубля (448,99; +3%), пенсіянераў — 314,13 рубля (303,03; +3,7%), дзяцей: ва ўзросце да трох гадоў — 273,78 рубля (264,93; +3,3%), ва ўзросце ад трох да шасці — 365,55 рубля (354,32; +3,2%), ад шасці да васемнаццаці — 428,23 рубля (413,07; +3,7%).
Ад велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму залежаць у тым ліку дапамогі сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, сацыяльныя пенсіі, павышэнні і даплаты да пенсій для асобных катэгорый пенсіянераў, дапамогі па догляду за інвалідам першай групы альбо за асобай, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту.
- Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаЦіханоўская выступіць у Бруселі на Форуме парламенцкай дэмакратыі ЕСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій для замежных работнікаў перавысіла ў Беларусі 16 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаСумарная запазычанасць арганізацый з пачатку года павялічылася на 3% — да 274 млрд рублёўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



