У парафіі Чырвонага касцёла, які 30 гадоў узначальваў кзэндз Завальнюк, новы пробашч

26 ліпеня, Позірк. Новым пробашчам мінскай парафіі св. Сымона і Алены (Чырвонага касцёла) прызначаны ксёндз Франц Рудзь, паведамляе прэс-служба Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рымска-каталіцкага касцёла ў Беларусі.
Рашэнне прыняў 26 ліпеня мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Іосіф Станеўскі.
Рудзь быў пробашчам парафіі Маці Божай Будслаўскай у Мінску, з’яўляецца біскупскім вікарыем па справах будаўніцтва і рамонту сакральных будынкаў, якія належаць і знаходзяцца ў карыстанні Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Адзначаецца, што ксёндз Уладзіслаў Завальнюк дасягнуў 75-гадовага ўзросту і пасля 30 гадоў кіравання парафіяй падаў прашэнне аб звальненні, якое было задаволена. Па заканчэнні выканання абавязкаў пробашча парафіі яму прысвоены тытул “эмерыт” (належыць святарам, якія ў сувязі з старэчым узростам вызваленыя ад шэрагу сваіх штодзённых службовых абавязкаў. — “Позірк”.).
У траўні 2024 года папа Францішак прысвоіў Завальнюку тытул Капелана Яго Святасці з нагоды 50-годдзя святарства.
Звяртаючыся да Завальнюка 23 траўня на сустрэчы духавенства ў храме Успення Прасвятой Багародзіцы ў Будславе (Мінская вобласць), ганаровы мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп на спакоі Тадэвуш Кандрусевіч сказаў: “Ты павінен святкаваць гэты юбілей не толькі ў гэтым касцёле або ў іншых, але ў Чырвоным. На жаль, не можаш гэтага зрабіць. Не пабаюся сказаць: усе асацыююць Чырвоны касцёл з кс. Завальнюком. Спадзяюся, гэтая праблема будзе вырашана. Калі не сёння, то ў іншы дзень”.
26 верасня 2022 года Чырвоны касцёл быў зачынены, паводле афіцыйнай версіі — на рамонт пасля пажару. Была пашкоджана маёмасць на плошчы каля 20 кв. м, людзі не пацярпелі. Улады зачынілі будынак да аднаўлення пашкоджаных камунікацый і “атрымання вынікаў інструментальных даследаванняў будаўнічых канструкцый”.
6 кастрычніка таго ж года з парафіяй скасавалі дамову бязвыплатнага карыстання будынкам касцёла. 14 кастрычніка стала вядома, што ўлады забаранілі прыходу праводзіць набажэнствы ў плябаніі, а 9 лістапада — у асобных памяшканнях і дворыку касцёла.
28 лістапада 2022 года высветлілася, што Уладзіслаў Завальнюк уладкаваўся дворнікам пры храме. З адпаведнай просьбай ён звярнуўся да касцёльнага камітэта, заявіўшы, што “тэрыторыя вакол касцёла не прыбіраецца”.
Увесну 2024 года партал katolik.life паведаміў, што рэканструкцыя касцёла павінна была стартаваць не пазней за сакавік, аднак абяцаныя працы так і не пачаліся.
12 ліпеня з просьбай “паспрыяць вяртанню Божага Храма” звярнуліся прыхаджане да першага намесніка кіраўніка адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі Наталлі Пяткевіч. Вернікі адзначаюць, што пасля закрыцця і апячатвання ў верасні 2022 года “візітная картка Мінска прыходзіць у запусценне”.
З пачатку палітычнага крызісу ў 2020 годзе ўлады запалохваюць, затрымліваюць і пагражаюць рэлігійным лідарам і суполкам, абшчыны становяцца аб’ектам распальвання нянавісці і паклёпу з боку дзяржаўнай прапаганды, гаворыцца ў матэрыялах ініцыятывы “Хрысціянская візія”, перададзеных спецдакладчыку ААН па Беларусі Анаіс Марэн у лютым 2024 года.
Паводле звестак ініцыятывы, з верасня 2020 года па люты 2024 года 19 праваслаўных, 25 рымска-каталіцкіх, 5 грэка-каталіцкіх, 25 пратэстанцкіх святароў, пастараў і служыцеляў зведалі ператрусы, затрыманне, суды, арышт, крымінальным пераслед, штрафы катаванні і пагрозы.
Згодна з інфармацыяй міжнароднай дабрачыннай каталіцкай арганізацыі “Дапамога Касцёлу ў патрэбе”, у 2023 годзе ў краіне было затрымана не менш за 10 каталіцкіх святароў.
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУплыў расійскай культуры на жыхароў беларускіх гарадоў другасны ў параўнанні з заходняй — сацыёлаг (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБольшасць жыхароў беларускіх гарадоў супраць далейшай русіфікацыі — даследаванне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваДоля гарадскіх жыхароў, якія аддаюць перавагу беларускай мове, павялічылася за год з 7% да 11 — даследаванне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаМэты ўладаў па прыросту ВУП на 4,1% і інфляцыі да 5% у 2025 годзе выглядаюць няўзгодненымі — BEROCМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку лютага суседнія краіны ЕС спынілі больш за 400 спроб нелегальнай міграцыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку лютага суседнія краіны ЕС спынілі больш за 400 спроб нелегальнай міграцыі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаБеларуская моладзь лічыць, што патрыёты павінны жыць і працаваць у краіне — Інстытут сацыялогіі НАНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЧвэрць беларусаў заявіла пра зніжэнне даходаў — даследаванне BEROC (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+