Улады правераць законнасць работ у часткова абрынутым будынку былога РАУС у Гомелі

27 ліпеня, Позірк. Праверыць “законнасць работ, якія праводзяцца ўласнікам на абрынутым будынку” па адрасе вул. Сялянская, 42 у Гомелі, вырашана 27 ліпеня па выніках пасяджэння штаба па ліквідацыі наступстваў надзвычайнай сітуацыі, паведаміў у сваім тэлеграм-канале старшыня гарвыканкама Уладзімір Прывалаў.
“Работы па разборы абвалу завершаныя, робяцца захады па абмежаванні ў аварыйны будынак доступу. Прашу гамяльчан захоўваць спакой. Сітуацыя будзе на кантролі да поўнага высвятлення абставін здарэння”, — напісаў чыноўнік.
Пазней Прывалаў наведаў месца здарэння, ацаніў маштаб разбурэнняў і аб’ём выкананых ратавальнікамі і камунальнікамі работ.
“Правялі на месцы кароткую нараду з прадстаўнікамі розных службаў, яшчэ раз абмеркавалі далейшыя крокі па ліквідацыі наступстваў аварыі і далейшым лёсе будынка. Цяпер ініцыяваныя дадатковыя праверкі іншых будынкаў у горадзе, каб прадухіліць магчымыя рызыкі і гарантаваць бяспеку грамадзян”, — адзначыў старшыня гарвыканкама.
Нежылы будынак па згаданым адрасе часткова абрынуўся ўвечары 26 ліпеня, паводле наяўнай на гэты момант інфармацыі, ніхто не пацярпеў.
Да 2022 года ў тым будынку размяшчаўся аддзел унутраных спраў адміністрацыі Цэнтральнага раёна абласнога цэнтра. Увосень 2023 года будынак быў выстаўлены на аўкцыён, цяпер у рэестры Дзяржкамітэта па маёмасці як аб’ект, які прадаецца, ён не фігуруе.
“Флагшток” са спасылкай на крыніцу паведаміў, што пабудову набыў прыватны прадпрымальнік, які “хацеў зрабіць са старога будынка міліцыі гандлёвы цэнтр з мінімальнымі ўкладаннямі”. “Новы ўласнік-прыватнік вырашыў не замарочвацца з праектам. Экспертызы не было, рабочыя свідравалі сцены і пашыралі вокны на свой страх і рызыку”, — заявіла крыніца медыя.

- Грамадства, ЭканомікаКолькасць людзей у няволі дрэнна ўплывае на дэмаграфічную сітуацыю, наяўнасць палітвязняў моцна шкодзіць — ЛьвоўскіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваТыднёвая забарона на аборты — непрыдатны інструмент, каб людзі хацелі нараджаць у Беларусі, лічыць псіхолаг ВялічкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа год аб'ём складскіх запасаў вырас на 36%, за пяць гадоў — больш чым удвая (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+