Цэнтрабанк РФ: Выплаты расіянам па беларускіх еўрааблігацыях будуць праходзіць абыходзячы замежныя інстытуты
29 ліпеня, Позірк. Цэнтральны банк Расіі (ЦБР) вызначыў парадак выплат па еўрааблігацыях ААТ “Банк развіцця Рэспублікі Беларусь” (БРРБ) на карысць расійскіх інвестараў, вынікае з рашэння рэгулятара ад 26 ліпеня.
Эмітэнт “зможа выконваць абавязацельствы ў беларускіх рублях або выкупляць еўрааблігацыі”, а “выплаты будуць праходзіць абыходзячы замежныя інстытуты”, паведамляе прэс-служба ЦБР.
Для пачатку Нацыянальны разліковы дэпазітарый РФ (НРД) складзе спіс уладальнікаў еўрааблігацый, пасля чаго накіруе яго ў БРРБ, гаворыцца ў рэлізе.
Расійскаму інвестару неабходна будзе праз свой дэпазітарый накіраваць у НРД інструкцыю і самастойна падаць эмітэнту заяўку на выкананне абавязацельстваў у беларускіх рублях або на выкуп еўрааблігацый.
“Заяўкі павінны ў тым ліку змяшчаць адмову ад прэтэнзій да эмітэнта. Для атрымання выканання абавязацельстваў па еўрааблігацыях у беларускіх рублях трымальніку паперы трэба таксама пацвердзіць свой дружалюбны статус і факт набыцця каштоўнай паперы да 28 траўня 2024 года”, — зазначае ЦБР.
Далей вывучэннем адпаведнасці правілам заяўкі зоймецца БРРБ. Пасля пацверджання эмітэнт зможа накіраваць грашовыя сродкі ў НРД для іх наступнай перадачы інвестарам.
Інвестары, якія падалі заяўку на выкуп, атрымаюць выплаты напрамую ад эмітэнта, адзначана ў паведамленні. Пасля атрымання выплат па еўрааблігацыях каштоўныя паперы будуць спісаны з рахункаў уладальнікаў і залічаны на рахунак эмітэнта, адкрыты ў НРД.
28 чэрвеня 2022 года Савет міністраў і Нацыянальны банк прынялі сумесную пастанову, згодна з якой “выкананне даўгавых абавязацельстваў па дзяржаўных каштоўных паперах, размешчаных на знешніх фінансавых рынках, будзе ажыццяўляцца ў беларускіх рублях па курсе Нацбанка на дату плацяжу”.
З таго часу Беларусь практыкуе пералічэнне плацяжоў па даўгах у рублях на спецрахунак у “Беларусбанку”. Плацежнаму агенту ўлады прапанавалі самастойна забіраць сродкі з гэтага рахунку і разлічвацца з інвестарамі. Кампаніі Citigroup і Citibank адмовіліся выступаць агентамі ў адносінах да беларускіх еўрабондаў.
Неўзабаве пасля гэтага міжнародныя рэйтынгавыя агенцтвы Fitch Ratings і Moody’s панізілі крэдытны рэйтынг Беларусі: першае заявіла, што дэфолт у краіне непазбежны, другое назвала сітуацыю дэфолтам.
У сувязі з сітуацыяй, якая склалася расійскія прыватныя інвестары, як паведамляў РБК, звярнуліся да манетарных уладаў РФ з просьбай абмежаваць доступ Беларусі да міждзяржаўных крэдытаў і расійскага рынку капіталу з-за нявыплат па раней выпушчаных еўрааблігацыях.
Аўтарам зваротаў ад імя інвестараў выступіў Аляксандр Марчанкаў (патрабаваў спагнаць з Мінфіна Беларусі запазычанасць па еўрабондах у памеры 310 тыс. долараў — іск тычыўся двух выпускаў еўрааблігацый; 6 верасня Масгарсуд спыніў разгляд іску з-за непадсуднасці справы расійскім судам). У лісце ён пазначаны як прадстаўнік ініцыятыўнай групы інвестараў (200 фізічных асоб і 30 арганізацый).
Заяўнікі прасілі прызнаць беларускі Мінфін “нядобрасумленным пазычальнікам” і “абмежаваць для яго доступ на рынак капіталу Расіі”.
Інвестары паведамілі агенцтву аб намеры звярнуцца з іскам наконт нявыплат па беларускіх дзяржпаперах у Лонданскі міжнародны арбітраж.
Беларусь “сударна шукае рашэнні, як выканаць абавязацельствы перад інвестарамі”, якія набылі беларускія еўрааблігацыі, заявіў саветнік-пасланнік амбасады Беларусі ў РФ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Аляксандр Шпакоўскі ў інтэрв’ю ютуб-каналу “Минск-Москва | Прямой эфир” 29 ліпеня.
“Беларусь аказалася ў форс-мажорнай сітуацыі. На момант набыцця гэтых еўрабондаў юрыдычных рашэнняў аб увядзенні санкцый не было. Мы зараз, як і Расія, знаходзімся пад санкцыямі Захаду. Зразумела, што на сённяшні дзень патрабаваць выконваць гэтыя абавязацельствы ў замежнай валюце, як мне падаецца, некарэктна”, — сказаў ён.
- Палітыка
Мінабароны акрэдытавала ваеннага аташэ пры амбасадзе Венгрыі
- Палітыка
Беларускія парламентарыі запрошаны назіраць за прэзідэнцкімі выбарамі ў ЗША, сцвярджае Сергеенка
- Палітыка
У Беларусі і Сербіі ёсць платформа для ўзаемадзеяння — намеснік старшыні ПП НС Іпатаў
- Палітыка
Беларусь і РФ маюць намер супрацьдзейнічаць палітыцы ЗША і ЕС — Вальфовіч
- Грамадства
У Палескім лясгасе гарыць 50 га балоцістай мясцовасці — Мінлясгас
- Палітыка
У МУС уведзена забарона на працу тых, хто атрымаў замежнае грамадзянства
- Палітыка, Эканоміка
Кіраўнік МЗС Рыжанкоў прадставіць Еўропу на саміце ініцыятывы "Пояс і Шлях" у Ганконгу
- Палітыка
Пасля апублікавання інфармацыі аб кібератаках у Польшчы НАУ паведаміла, што таксама зведала іх
- Грамадства
Спазненне аўтобусаў з-за чэргаў на беларуска-літоўскай мяжы дасягае 12 гадзін
- Палітыка
Расійскі дрон, які заляцеў з Беларусі, быў начынены выбухоўкай — Нацыянальныя ўзброеныя сілы Латвіі
- Грамадства, Палітыка
Заяўнікі, старэйшыя за 60 гадоў, могуць падавацца на польскую візу па запрашэнні ад дзяцей і ўнукаў без папярэдняй рэгістрацыі
- Палітыка
У Львове адкрыўся Беларускі дом і музей на яго базе
- Палітыка, Эканоміка
Наўседа мае намер прапанаваць Сейму Літвы дэнансаваць пагадненні з Беларуссю і РФ па інвестыцыях
- Грамадства, Палітыка
Пратасевіч сцвярджае, што прызначаны яму ў рамках "справы Nexta" штраф скасаваны
- Палітыка
Беларусь будзе "настолькі актыўная ў стасунках" з В'етнамам, наколькі дазволіць сабе яго кіраўніцтва — Лукашэнка
- Эканоміка
Долар, еўра і расійскі рубель патаннелі на таргах БВФБ 9 верасня
- Грамадства, Палітыка
4,3 тыс. жыхароў краін Еўропы наведала Беларусь без віз за тыдзень — Дзяржпагранкамітэт
- Грамадства, Палітыка
Польшча спыніла дзейнасць групы вымагальнікаў даных, у якой былі беларусы
- Грамадства, Палітыка
У "спіс экстрэмістаў" дададзены яшчэ 21 чалавек, у тым ліку пяць палітвязняў
- Грамадства, Палітыка
У незалежным медыясектары Беларусі плануецца стварыць орган этычнага самарэгулявання
- Палітыка
Лукашэнка гатовы ў бліжэйшы час наведаць Алжыр
- Грамадства, ПалітыкаУлады плануюць ліквідаваць Тураўскае навукова-асветніцкае таварыстваМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
ЕАБР: Рост крэдытаў і даходаў у Беларусі падтрымлівае высокую спажывецкую актыўнасць
- Грамадства, Палітыка
Lawtrend: З 2020 года ў Беларусі ліквідавана не менш за 1.777 НКА
- Грамадства, Палітыка
Зборы тэрытарыяльных войскаў Віцебскай вобласці пройдуць 10 верасня — 3 кастрычніка
- Палітыка
Мінск і Пхеньян хутка чакае "значны прагрэс" у эканамічнай супрацы, лічыць Лукашэнка
- Палітыка, Эканоміка
Паўднёвая Карэя афіцыйна пашырыла пералік абмежаванняў на экспарт у Беларусь і РФ
- АнонсыАнонсы падзей на 9 верасня — 8 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Ціханоўская пра беспілотнік у Латвіі: Рэжым Лукашэнкі ўяўляе пагрозу для суседзяў і ўсёй Еўропы
- Палітыка
Лукашэнка перакананы ў развіцці партнёрства з Таджыкістанам на базе "сумеснай гістарычнай мінуўшчыны"