СМІ: На волю выйшаў другі асуджаны па справе Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў

2 лістапада, Позірк. На волю выйшаў намеснік старшыні ліквідаванага ўладамі Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) Сяргей Антусевіч, паведамляе “Наша Ніва”.
У пачатку траўня выйшла на волю яшчэ адна фігурантка справы БКДП бухгалтар Ірына Бут-Гусаім. Інфармацыя пра гэта апублікаваная на сайце праваабарончага цэнтра “Вясна”.
26 снежня 2022 года Мінскі гарадскі суд прысудзіў старшыню БКДП Аляксандра Ярашука да 4 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму, Антусевіча — да 2, Бут-Гусаім — да 1,5.
Усе трое прызнаныя вінаватымі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх). Акрамя таго, паводле ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да мер абмежавальнага характару, іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацбяспецы Беларусі) асобна прызнаны вінаватым Ярашук, які неаднаразова публічна выступаў супраць санкцый.
Кіраўніцтва прафсаюзнай асацыяцыі затрымалі 19 красавіка 2022 года, пасля праваабаронцы прызналі іх палітвязнямі.
БКДП аб’ядноўваў Свабодны прафсаюз Беларускі, Свабодны прафсаюз металістаў, Беларускі прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці і Беларускі незалежны прафсаюз.
У ліпені 2022 года Вярхоўны суд прыняў рашэнні аб ліквідацыі гэтых прафаб’яднанняў.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


