Ціханоўская: Літва першай прабівала шлях вызвалення з імперскіх кіпцюроў

31 ліпеня, Позірк. Літва першай прабівала “шлях вызвалення з імперскіх кіпцюроў [Расіі]” і стала прыкладам для іншых краін у іх імкненні да незалежнасці, у тым ліку — для Беларусі, заявіла 31 ліпеня ў падчас цырымоніі, прысвечанай памяці ахвяр Мядзінінкайскай трагедыі на літоўска-беларускай мяжы дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
Яны пахаваны на вільнюскіх могілках Антакальніс.
Ціханоўская ўзяла ўдзел у цырымоніі разам з прадстаўнікамі літоўскіх уладаў і дыпламатычных місіяў, “каб ушанаваць памяць загінуўшых”, паведаміла прэс-служба палітыка.
Падзеі, якія адбыліся ў Мядзінінкаі 33 гады таму — гэта “апошнія помслівыя акты савецкай сістэмы супраць Літвы, подлыя забойствы, якія паказвалі поўную амаральнасць савецкай сістэмы”, адзначыла Ціханоўская.
“Гэтая трагедыя сведчыць пра вялікую мужнасць літоўцаў, якія, нягледзячы на небяспеку, абаранялі сваю краіну”, — падкрэсліла палітык.
Вясной — летам 1991 года адбылася серыя нападаў на ўстаноўленыя літоўскімі ўладамі памежныя пасты, у якіх удзельнічалі байцы рыжскага і вільнюскаша АМАПу (на той момант яны падпарадкоўваліся МУС СССР).
У ноч на 31 ліпеня на мытнай пасадзе пад Мядзінінкаем былі расстраляныя чатыры мытнікі, два супрацоўнікі дарожнай паліцыі і два байцы атрада хуткага рэагавання Дэпартамента паліцыі Літвы. Былі расстраляныя таксама двое дарожных інспектараў, якія з вуліцы пачулі стрэлы і паспрабавалі ўмяшацца. Усяго загінула сем чалавек. Вінаватымі былі прызнаныя байцы АМАПу, асуджаны толькі адзін чалавек — да пажыццёвага тэрміну, астатнія, грамадзяне РФ, пазбеглі пакарання.


- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11 верасня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа першую дэкаду верасня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 554 спробы парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаЗа сем месяцаў цяплічных памідораў вырашчана больш, агуркоў — менш, чым год тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
