Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ шэсць чалавек
31 ліпеня, Позірк. Беларуская праваабарончая супольнасць 31 ліпеня прызнала палітычнымі зняволенымі яшчэ шэсць чалавек, вынікае з сумеснай заявы на сайце цэнтра “Вясна”.
Цяпер адпаведны статус мае 1.391 чалавек.
Палітвязнямі прызнаныя прыгавораныя да пазбаўлення волі паводле арт. 368 КК (абраза прэзідэнта) Сяргей Лашчанка і Станіслаў Швайкоўскі, паводле арт. 368 і арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) — Сяргей Харытановіч і Ігар Мезін. Тэрміны, на якія іх асудзілі, невядомыя.
Аналагічны статус атрымалі Уладзімір Нікіцін, прыгавораны да 3 гадоў зняволення паводле арт. 361 (заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацбяспецы Беларусі), а таксама мастачка Нэлі Алфёрава з Полацка (Віцебская вобласць), асуджаная паводле арт. 369 і накіраваная на прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары.
19 ліпеня МУС унёс Алфёраву ў спіс “асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”. Паводле інфармацыі “Вясны”, у 2020 годзе яна была назіральніцай на прэзідэнцкіх выбарах. Напрыканцы 2021 года жанчына пакінула Беларусь, аднак пазней вярнулася на радзіму.
Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць усіх палітычных вязняў і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.
Апрача “Вясны” заяву падпісалі “Прававая ініцыятыва”, Беларускі ПЭН, Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава, Беларускі Хельсінкскі камітэт, Lawtrend.
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій у Беларусі вырасла за год амаль на 20% — ЕЭК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка